Хвароба Альцгеймера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 911:
 
== Прагноз ==
На ранніх стадыях хвароба Альцгеймера блага паддаецца [[дыягназ|дыягностыцы]]. Пэўны дыягназ звычайна ставіцца, калі кагнітыўныя парушэнні пачынаюць адбівацца на штодзённай актыўнасці чалавека, хаця сам хворы можа яшчэ быць здольным жыць незалежным жыццём. Паступова лёгкія праблемы ў кагнітыўнай сферы змяняюцца нарастаючымі адхіленнямі: як кагнітыўнымі, гэтак і іншымі, прычым гэты працэс няўхільна прыводзіць чалавека ў стан залежнасці ад старонняй дапамогі.
 
Працягласць жыцця ў групе хворых зніжаная, а пасля пастаноўкі дыягназу яны жывуць у сярэднім каля 7 гадоў. Менш за 3 % пацыентаў застаюцца жывымі пасля 14 гадоў жыцця з дыягназам. З павышанай смяротнасцю асацыююцца такія прыкметы, як павышаная цяжкасць кагнітыўных парушэнняў, зніжаны ўзровень функцыянавання, падзенні, адхіленні пры [[неўралагічны агляд|неўралагічным аглядзе]]. Іншыя спадарожныя парушэнні, напрыклад, кардыялагічныя праблемы, [[дыябет]], [[алкагалізм]] у анамнезе, таксама звязаныя са зніжаным выжываннем. Чым раней пачынаецца хвароба Альцгеймера, тым болей [[год|гадоў]] у сярэднім пацыент можа пражыць пасля дыягназу, але пры параўнанні са здаровымі людзьмі агульная працягласць жыцця такога чалавека асабліва нізкая. Прагноз па выжывальнасці ў жанчын больш спрыяльны, чым у мужчын.
 
Смяротнасць у пацыентаў у 70 % выпадкаў абумоўліваецца самой хваробай, пры гэтым найчасцей непасрэднымі прычынамі смерці з'яўляюцца [[пнеўманія]] і [[дэгідратацыя]]. Што цікава, [[карцынома|рак]] пры хваробе Альцгеймера сустракаецца радзей, чым у агульнай папуляцыі.
 
== Культура і грамадства ==
 
=== Нагрузка на грамадства ===
Сярод хвароб, якія накладаюць вялікую нагрузку на грамадства ў развітых краінах, хвароба Альцгеймера і [[дэменцыя]] разам могуць займаць адно з першых месцаў. У краінах у стадыі развіцця, такіх як [[Аргенціна]], і новых развітых краінах ([[Рэспубліка Карэя]]), грамадскія выдаткі таксама высокія і працягваюць расці. Імаверна, яны падымуцца яшчэ вышэй з цягам старэння грамадства і стануць важнай сацыяльнай праблемай. У лік выдаткаў уваходзяць прамыя медыцынскія (напрыклад, утрыманне [[дом састарэлых|дамоў састарэлых]]) і прамыя немедыцынскія (хатні догляд хворага), а таксама ўскосныя (страта вытворчай здольнасці чалавека — і хворага і даглядчыка). Ацэнкі ў даследаваннях адрозніваюцца, але [[Планета Зямля|ў цэлым па свеце]] выдаткі на дэменцыю могуць складаць каля 160 млрд [[Долар ЗША|долараў]] штогод, а ў ЗША — каля 100 млрд [[долар ЗША|долараў]].
 
Самыя вялікія грамадскія выдаткі ідуць на аплату доўгачасовага прафесійнага догляду хворага, у прыватнасці, [[Інстытуцыяналізацыя|інстытуцыяналізацыю]] — на гэта патрабуецца да дзвюх трацей ад усяго аб'ёму сродкаў. Хатні догляд таксама абыходзіцца дорага, асабліва пры ўліку нефармальных [[сям'я|сямейных]] выдаткаў, у тым ліку часу, які марнуецца, і страты [[заработная плата|заработнай платы]].
 
Выдаткі ўзрастаюць пры цяжкай дэменцыі і парушэннях паводзін у сувязі з неабходнасцю марнаваць болей часу на догляд хворага. Адпаведна, любая тэрапія, якая зможа запаволіць згасанне кагнітыўных здольнасцей, адсунуць інстытуцыяналізацыю або зменшыць колькасць гадзін догляду хворага, будзе карыснай з [[эканоміка|эканамічнага]] боку. Эканамічная ацэнка методык тэрапіі, якія існуюць, дазваляе меркаваць пра станоўчыя вынікі.
 
=== Догляд хворага ===