Хвароба Альцгеймера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 943:
У [[2008]] г. больш за 400 фармацэўтычных прэпаратаў знаходзіліся на стадыі тэсціравання ў розных краінах свету. Прыкладна чвэрць з іх праходзілі III фазу клінічных выпрабаванняў, пры паспяховым завяршэнні якой пытанне аб ужыванні сродка разглядаецца рэгулюючымі органамі.
 
Існуе кірунак клінічных даследаванняў, скіраваны на карэкцыю базавых паталагічных змен. Адной з тыповых мішэней для прэпаратаў, якія праходзяць тэсціраванне, з'яўляюцца назапашванні бэта-амілоіду, якія неабходна скараціць. Выпрабоўваюцца такія метады, як [[імунатэрапія]] або [[Прышчэпка|вакцынацыя]] супраць амілоіднага бялку. У адрозненні ад звычайнай вакцынацыі, якая ажыццяўляецца загадзя, у выпадку хваробы Альцгеймера вакцына будзе ўводзіцца пацыентам, якія ўжо маюць дыягназ. У адпаведнасці з канцэпцыяй даследчыкаў, [[імунная сістэма]] хворага павінна навучыцца распазнаваць і атакаваць адкладанні амілоіду, змяншаючы іх памеры і палягчаючы цячэнне хваробы. У якасці канкрэтнага прыкладу вакцыны можна прывесці малекулу ACC-001, клінічныя выпрабаванні якой былі замарожаны ў 2008 г. Іншы падобны сродак — [[бапінейзумаб]], штучнае антыцела, якое па сваёй сутнасці ідэнтычнае натуральнаму проціамілоіднаму антыцелу. Таксама ў распрацоўцы знаходзяцца нейрапратэктарныя сродкі, напрыклад, [[AL-108]], і інгібітары метала-бялковых узаемадзеянняў, такія як [[PBT2]]. Гібрыдны бялок [[этанерцэпт]], які дзейнічае як TNF-інгібітар і, дэманструе абнадзейваючыя вынікі.
 
Падчас клінічных выпрабаванняў, праведзеных у 2008 г., у пацыентаў на пачатковай і ўмеранай стадыях былі адзначаны станоўчыя зрухі ў цячэнні хваробы пад уздзеяннем тэтраметылтыяніну хларыду, які інгібіруе агрэгацыю тау-бялку і антыгістаміну [[дымебон|дымебону]].