Розніца паміж версіямі "Інструкцыя па транслітарацыі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
[[Файл:Belarusian_Latin_Alphabet_in_Minsk.jpg|thumb|300px|Указальнік у [[Мінск]]у з надпісам у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі]]
'''«Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту»''' ([[2007]]), нарматыўная (з 18.6.2007) сістэма [[раманізацыя|раманізацыі]] беларускага [[кірыліца|кірылаўскага]] тэксту ў беларускіх геаграфічных назвах у картаграфічнай і падобнай прадукцыі, яку выпускаюць у [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] дзеля міжнароднага выкарыстання.
 
Інструкцыя была ўхваленая пастановай [[Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага камітэту па маёмасці]]<ref>Пастанова № 38 ад 11.6.2007; апублікаваная ў [[Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь|нац. рэестры]] пад шыфрам 8/16668 (ад 18.06.2007) і назвай {{lang-ru|«Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита»}}.</ref> ў форме змяненняў і дапаўненняў папярэдняй [[Інструкцыя па транслітарацыі (2000)|адпаведнай Інструкцыі]] (зацв. у 2000 годзе) і замяняе ў якасці нарматыўнай апошнюю.