Міхал Карыцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхал КАРЫЦКІ}} ([[4 верасня]] [[1714]], [[Вёска Дзітрыкі, Тарноўскі сельсавет|в. Дзітрыкі]] [[Лідскі павет|Лідскага пав.]] (цяпер [[Лідскі раён|Лідскі р-н]]) — [[10 сакавіка]] [[1781]], [[Мінск]]), паэт-лацініст [[эпоха Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], манах-езуіт, педагог, філосаф. Брат [[Караль Фларыян Карыцкі|К.-Ф. Карыцкага]].
 
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бабруйску, затым вучыўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі. З [[1730]] член ордэна [[езуіты|езуітаў]]. Пасля заканчэння быў пакінуты ў акадэміі, дзе выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Атрымаў ступень доктара філасофіі; быў рэктарам [[Нясвіжскі калегіум езуітаў|Нясвіжскага калегіума езуітаў]], чытаў лекцыі ў калегіумах і школах [[Мінск]]а, [[Слуцк]]а. [[Пінск]]а, [[Бабруйск]]а. Падзяляў ідэі Асветніцтва; імкнуўся палепшыць сістэму адукацыі, надаць ёй больш свецкі характар. Яго вучнем быў паэт [[Адам Нарушэвіч]]. З 1770 па 1773 працаваў у Бабруйску дырэктарам бібліятэкі ў іезуіцкім калегіуме. Пасля скасавання (1773) Папам рымскім ордэна езуітаў Карыцкі быў прызначаны [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіяй]] рэктарам Мінскай ваяводскай школы. Забарона Ордэна вельмі ўразіла М. Карыцкага, як і тое, што расійская імператрыца Кацярына ІІ дала выгнаным з амаль усяго свету прытулак у Полацку, ягоная прыхільнасць да Расіі вылілася ў шматлікіх вершах, што склалі аснову пасмяротнага зборніка «Песні» (1817).
 
Міхал Карыцкі - пачынальнік класіцызму як творчага метаду, яго паэзія паўплывала на лацінамоўную паэзію Польшчы і ВКЛ эпохі Асветніцтва. Пісаў вершы, казкі, элегіі, пасланні, пародыі [[лацінская мова|лацінскай мовай]]. Большасць твораў прысвечана тагачасным грамадскім і культурным дзеячам, мясцовым падзеям. Найбольш вядомая сярод іх — эпічная паэма «Птушыны сейм». Пры жыцці выдаў 25 вершаў, у т.л. «Аўстрыйскі Марс» ([[1756]]), «Дыфірамб» ([[1757]]), «Песня» ([[1781]]). Аўтар элегій «Да Касакоўскага» і «Да брата Караля», прыродаапісальнай оды «Да Зімы». Некаторыя вершы былі апублікаваныя ў зборніку [[Даніэль Яноцкі|Д. Яноцкага]] «''Musarum Sarmaticarum specimina nova''» (1771). Пасля смерці, празПпраз 36 гадоў пасля смерці, у [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], быў выдадзены зборнік яго твораў М. Карыцкага пад назвай «Песні» («''Carmina М. Korycki''», на лац., Полацк, 1817).
 
{{літ|1=|Анталогія беларускай паэзіі. Т.1. Мн., 1993. С. 125-126.|{{крыніцы/БіЕ|Корыцкий Михаил}}|[[Станіслаў Суднік|Суднік С.]] Лідскія юбіляры 2004 года // Лідскі летапісец. № 27-28, 2004.|Від=Б}}