Соф’я Слуцкая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др не на таго Януша спасылка, выправіў
Радок 8:
== Жыццяпіс ==
 
У раннім узросце страціла маці, адразу за ёй пайшоў з жыцця і бацька. Апеку над сіратой, якая стала багатай спадчынніцай, прынялі на сябе яе сваякі [[Хадкевічы]]: Жмудскі стараста [[Юры Хадкевіч|Юрый]], пасля яго смерці - віленскі кашталян і брэсцкі стараста [[Геранім Хадкевіч|Геранім]]. Яны запазычылі князям [[Радзівілы|Радзівілам]] значныя грашовыя сумы і хацелі выкарыстаць сваю апеку. Хадкевічы вырашылі выплаціць даўгі пасагам малалетняй Соф'і. Таму яны і сасваталі адзінаццацігадовую дзяўчынку за нясвіжскага князя [[Януш Крыштафавіч Радзівіл, нар. 1579|Януша Радзівіла]], сына віленскага ваяводы Крыштафа. Перад вяселлем абвастрыліся фінансавыя спрэчкі двух кланаў, і Хадкевічы скасавалі заручыны сваёй выхаванкі. Аднак Радзівілы рашуча заявілі, што не жадаюць адмаўляцца ад нявесты і падалі на Хадкевічаў у суд. Рашэнне суда на карысць Радзівілаў вельмі ўдарыла па гонару апекуна Соф'і. Новы дзень вяселля прызначылі на [[1 кастрычніка]] [[1600]] г., на свята Пакрова Багародзіцы. Соф'я Слуцкая і Януш Радзівіл павянчаліся па праваслаўнаму абраду ў адным з сабораў [[Брэст]]а.
[[Выява:Belarus-Minsk-Cathedral of Holy Spirit-8.jpg|thumb|200px||Мінскі кафедральны сабор]]
Адразу пасля вяселля княгіні даводзілася падоўгу заставацца адной. Я. Радзівіл удзельнічаў спачатку ў шведскай, а пазней - у маскоўскіх войнах. Уцехай і суцяшэннем тых дванаццаці год, што правяла Соф'я ў шлюбе, былі беззапаветная вера і служэнне [[праваслаўе|праваслаўю]]. Свой родны горад яна ператварыла ў цвярдыню веры: тут акрамя Слуцкага Троіцкага манастыра дзейнічала 15 праваслаўных цэркваў. Маладая княгіня не толькі аказвала матэрыяльную і маральную падтрымку духавенству і слуцкім вернікам, якія аб'ядналіся ў [[Слуцкае Праабражэнскае брацтва|Праабражэнскае брацтва]], каб процістаяць [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі]], але і сама ўдзельнічала ў яго дзейнасці. Яна выдзяляла сродкі для пабудовы храмаў і бальніц для бедных, учыняла паломніцтвы ў святыя мясціны. Соф'і ўдалося пры дапамозе мужа атрымаць каралеўскую грамату, якая забараняла далучэнне праваслаўных вернікаў да уніі ў княгініных уладаннях.