Розніца паміж версіямі "Хвароба Альцгеймера"

1 377 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
 
Фактары рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, такія як высокі ўзровень халестэрыну і гіпертэнзія, дыябет, курэнне, асацыяваныя з павышанай рызыкай і больш цяжкім цячэннем хваробы Альцгеймера, але сродкі, якія зніжаюць халестэрын (статыны), не паказалі эфектыўнасці ў яе прадухіленні або паляпшэнні стану хворых. Доўгачасовае ўжыванне нестэроідных процізапаленчых сродкаў асацыюецца са зніжанай імавернасцю развіцця хваробы ў некаторых людзей. Іншыя лекі, напрыклад, гармоназамяшчальная тэрапія ў жанчын, больш не лічацца эфектыўнымі ў прадухіленні дэменцыі. Сістэматычны агляд гінкга білоба, які праводзіўся ў 2007 г., дазваляе меркаваць аб непаслядоўным і непераканаўчым характары прадстаўленых сведчанняў уздзеяння прэпарата на кагнітыўныя парушэнні, а яшчэ адно даследаванне сцвярджае аб адсутнасці дзеяння на захворваемасць.
 
Інтэлектуальныя заняткі, такія як чытанне, настольныя гульні, разгадванне красвордаў, ігра на музыкальных інструментах, рэгулярныя сацыяльныя кантакты (гутаркі), магчыма, здольныя запаволіць надыход хваробы або змякчыць яе развіццё. Валоданне дзвюма мовамі асацыюецца з больш познім пачаткам хваробы Альцгеймера.
 
Некаторыя даследаванні дазваляюць меркаваць аб павышанай рызыцы развіцця хваробы Альцгеймера ў тых людзей, чыя праца звязаная з уплывам магнітных палёў, трапленнем у арганізм металаў, асабліва алюмінію, або выкарыстаннем растваральнікаў. Некаторыя з гэтых публікацый крытыкаваліся за нізкую якасць працы, да таго ж у іншых даследаваннях не была высветлена сувязь фактараў навакольнага асяроддзся з развіццём хваробы Альцгеймера.
 
== Сацыяльныя і культурныя аспекты хваробы Альцгеймера ==