Джон Гільберт Лейтан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rashed (размовы | уклад)
Распачаў артыкул
(Няма розніцы)

Версія ад 18:15, 17 верасня 2008

Джон Гільберт "Джэк" ЛЕЙТАН (англ.: John Gilbert "Jack" Layton; нар. 18 ліпеня 1950 у Манрэалі) — канадскі палітык, лідэр апазіцыйнай леванакіраванай Новай дэмакратычнай партыі. У ніжняй палаце канадскага парламенту ён прадстаўляе акругу Таронта-Дэнфарт (правінцыя Антарыё).

Файл:LaytonPortrait.jpg
Джэк Лейтан у 2006

Сям'я Лейтана прымае актыўны ўдзел у канадскай палітыцы на працягу чатырох пакаленняў. Лейтан мае доктарскую ступень па паліталогіі (Ёркскі універсітэт). Перад тым, як стаць палітыкам, ён працаваў выкладчыкам у Раерсанскім універсітэце.

Жонка Джэка Лейтана — член канадскага парламенту Алівія Чаў.