Мікалай Аляксеевіч Козенка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
=== Адукацыя і праца ===
 
З 1967 па 1970 гады вучыўся ў Магілёўскім культасветвучылішчы на аддзяленні харэаграфіі. Пасля заканчэння быў запрошаны на працу ў Дом культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С.М.Кірава на пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву. Адначасова па сумяшчальніцтву працуе выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін у культасветвучылішчы (1971-1972). З 1972 па 1974 гады служыць артыстам балета ў ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі (г.Менск Мінск). У 1974 годзе Мікалай Козенка паступае на харэаграфічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Паспяхова яго сканчае ў 1978 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «культасветработа», спецыялізацыя «выкладчык харэаграфічных дысцыплін». Па заканчэнні інстытута працуе выкладчыкам кафедры харэаграфіі ў МенскімМінскім інстытуце культуры (сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў): на асноўнай рабоце (1978-1979), па сумяшчальніцтву (да 1988). З 1979 па 1992 гады працуе ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры культуры на пасадах загадчыка аддзела харэаграфічнага мастацтва, намесніка дырэктара, вядучага навуковага супрацоўніка. У 1992 годзе у сувязі з рэарганізацыяй РНМЦК у Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (БелДІПК), запрошаны ў новаўтвораную ўстанову на пасаду старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі традыцыйнага мастацтва. У 1995-1996 гады паралельна працуе загадчыкам Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, выкладчыкам танца ў Чачэрскай дзіцячай музычнай школе Гомельскай вобласці. У 1996-1997 гадах выкладчыкам Вялікаўхалодскай школы мастацтваў. З 1996 года настаўнікам рытмікі і танца. З 1996 года (і па сёння) кіраўніком узорнага фальклорнага гурту «Берагіня» ў Мётчанскай адукацыйна-выхаваўчай установе «Школа-садок» Барысаўскага раёна МенскайМінскай вобласці. З 1997 па 1998 гады працуе вядучым спецыялістам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе працягвае адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 па 1999 гады займае пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. З 1999 на асноўнай працы ў БелДІПК. З 2006 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры этналогіі і фальклору на пагадзіннай аснове. З рэарганізацыяй БелДІПК у Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) з 2008 па 2010 гады працуе на пасадзе метадыста аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці. У сувязі з ліквідацыяй ІПКПК перайшоў працаваць у Інстытут культуры Беларусі, дзе працуе і сёння.<ref>Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я...: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329-330</ref>
 
=== Сям'я ===
Радок 53:
Разам з установамі культуры і адукацыі, аматарамі фальклору Мікалаем Козенкам арганізоўваецца шэраг міжнародных і рэспубліканскіх фестывалей фальклору на Беларусі:
* адзін з кіраўнікоў і харэограф-рэпетытар нацыянальнай мастацкай дэлегацыі на ХХІІ Алімпійскіх гульнях (Масква, 1980)
* Рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца (Гродна, МенскМінск, 1990)
* «Палескі карагод» (Пінск, 1991)
* «Пярэзвы» (Бабруйск, 1992)
* «Беларуская полька» (Чачэрск, Гомельская вобласць, 1993, 1994, 1996, 1999, 2000)
* Фестываль народнага мастацтва «Мядоцкі край і яго таленты » (в. Метча, Барысаўскі р-н, МенскаяМінская вобласць, 1997)
* Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябарскі, Гомельская вобласць, 1999, 2001, 2004, 2006, 2008, 2010, 2012)
* «Першы Міжнародны фестываль фальклору на Беларусі» (Пінск-МенскМінск, 1994)
* Другі Міжнароднага фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (Гомель, 1999)
* Рэспубліканскі эксперыментальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001-2003)
* Рэспубліканскі конкурс беларускіх народных танцаў «Мяцеліца» пры «Школе традыцыйнага мастацтва» (МенскМінск, 2014, 2015)
 
== Узнагароды ==