Розніца паміж версіямі "Мікалай Вяршынін (консул БНР)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
У 1921 Мікалай Вяршынін, як консул БНР, дамогся ад чэхаславацкага ўраду больш за 100 стыпендыяў для студэнтаў-беларусаў<ref>Кіпель В. ...</ref><ref>У 1922-1926 у Празе вучылася каля 350 беларусаў, у асноўным з Польшчы і краін Прыбалтыкі, яны стварылі некалькі студэнцкіх арганізацый і арганізацыю моладзі «Беларускі Сокал» (Гл.: Кіпель В. ...)</ref>.Удзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі — з 1925 старшыня [[Беларуская грамада ў Празе|Беларускай грамады ў Празе]]. У 1928 у Празе заснаваў і кіраваў [[Беларускі замежны архіў|Беларускім замежным архівам]]<ref>Юрэвіч Л. ...</ref>.
 
М. Вяршынін быў жанаты з чэшкай, якая разам з ім дапамагала новапрыбылым беларускім студэнтам. Меў дачку Вольгу, пазней жонку інжэнера Калошы. Калоша 12.8.1948, адначасова з Геніюшамі, быў пераданы Чэхаславакіяй СССР. У СССР Калоша быў асудажаны, пасля адбыцця лагероў (ці высылцы) ён вярнуўся ў Прагу, але да таго часу Вольга скончыла жыццё самагубствам, іхныя дзеці выхоўваліся ў кагосьці з беларускіх эмігрантаў.<ref>Генiюш Л. ...</ref>
 
{{зноскі}}
 
{{літ|1=|Календарыюм // Czasopis № 05/2004|Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.|Кiпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. - 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).|Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.|Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004|Від=Б}}
 
{{DEFAULTSORT:Вяршынін Мікалай}}