Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 103:
Новая эканамічная палітыка, [[беларусізацыя]], [[узбуйненне БССР]], а таксама амністыя былым праціўнікам савецкай улады, прынятая ў 1923 годзе, парадзілі ў эмігранцкіх колах прасавецкія настроі. У [[1925]] годзе [[Аляксандр Цвікевіч]] і яго аднадумцы склікалі ў [[Берлін]]е Другую Усебеларускую канферэнцыю, якая прыняла рэзалюцыю аб прызнанні [[Мінск]]а адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. Пасля канферэнцыі шэраг членаў Рады БНР выехалі ў БССР (большасць у выніку была рэпрэсавана), але Прэзідыум Рады БНР не прызнаў рашэнні канферэнцыі.
 
[[Выява:Zacharka.jpg|thumb|Васіль Захарка, Прэзідэнт Рады БНР у 1928 - 1943 гг.]]
Пасля смерці Крачэўскага ў [[1928]] годзе яго паўнамоцтвы перайшлі да [[Васіль Захарка|Васіля Захаркі]]. У 30-я гады назіраецца згасанне актыўнасці Рады БНР. У 1939 годзе прэзідэнт БНР Захарка накіраваў пратэст прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі за пагадненне з СССР, паводле якога Вільня пераходзіла з складу БССР у склад Літоўскай Рэспублікі. Перад сваёй смерцю ў [[1943]] годзе Захарка перадаў паўнамоцтвы старшыні Рады БНР [[М. Абрамчык]]у. Сакратаром Рады БНР стала [[Ларыса Геніюш]].
 
Падчас Другой сусветнай вайны Рада БНР, чые асноўныя органы працягвалі заставацца ў Празе, адмовілася супрацоўнічаць з нямецкімі нацыстамі, нягледзячы на ціск, які аказваўся з іх боку. Напрыканцы вайны, па меры наступу савецкіх войскаў, Рада была вымушана пераехаць у заходнюю частку Германіі, каб пазбегнуць арышту і захопу архіваў з боку савецкіх органаў.