Абраз Маці Божай Жыровіцкай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Zyrovicy.JPG|thumb|]]
'''Жыровіцкі абраз Маці Божай'''  — хрысціянская святыня, ушаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворны. Знаходзіцца ў [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры]].
 
== Апісанне ==
Абраз  — авал з [[яшма|яшмы]], на адным баку якога рэльефная выява [[Маці Божая|Маці Божай]] тыпу Замілаванне з дзіцем на правай руцэ.
 
== Гісторыя ==
[[File:Our Lady Girovitskaya.jpg||thumb|3'яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай, абраз ХІХ ст.]]
3'яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлi папярэдзіў цуд. У 1470  г. пастушкі, якія пасвілi ў лесе жывелу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва усе бакi разыходзіліся ясныя прамяні. Гата быў маленькi абразок Маці Божай, які зьзяў незвычайным бляскам. Хлопчыкi забралi яго і занесьлi да свайго пана - — лiтоўскага падскарбiя Аляксандра Солтана, якi загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную сьвятыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да Жыровiчаў вялiкую колькасьць набожнага люду.
Праз некалькi дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла - — на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалiлася столь і абраз зьнік у агнi. Пазьней, каля папялiшча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосьці, акружаную яснымі прамянямi. Калi на гатае месца прыйшлі сьвятары, яны знайшлi на каменi некрануты цудоўны абраз, перад якiм палілася сьвечка.
 
У часы Рафармацыі, якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У 1613  г. тагачасны уладальнiк Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную сьвятыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў Іязафат Кунцэвіч. Разьмешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб'ядноўваць вернiкаў, што услаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысьціянскую сям'ю. Шматлікiя цудоўныя аздараўленні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да сьвятога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Дзякуючы апецы сваёй Заступніцы, Жыровічы не ведалі ніякіх непаразуменняў і ненавісьцi: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфесіі.
 
19 верасня 1730 года, адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Гэта было свята Раства Багародзіцы па юліянскім календары, а розніца паміж календарамі юліянскім і грыгарыянскім складала ў XVIII стагоддзі 11 дзён. Папам Рымскім быў тады Клімент XII, але рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і багародзіцы Дзевы ў Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бенедыкта ХІII. Княгіня Ганна Сангушка ахвяравала Маці Божай дзве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.
 
На той час былі вядомыя тры выявы Жыровіцкай Іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі: першая  — каменная, якая цудоўна з’явіласяз'явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася (знаходзіцца і цяпер) у Жыровічах. Другая  — Ікона-фрэска з базыльянскай царквы св. Сяргея і Вакха ў Рыме. Трэцяя (мастацкая копія другой), якая была напісана на палатне, як копія рымскай Іконы-фрэскі. Гэтая Ікона была каранаваная папскімі каронамі і зараз шануецца ў Слоніме ў касцёле святога Андрэя.
 
У 1839  г. царскiм указам святыня з абразам Мацi Божай Жыровіцкай былі перададзены праваслаўнай Царкве.
 
Свята Жыровiцкай Божай Мацi святкуецца штогод 7 мая.