Абраз Маці Божай Жыровіцкай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
== Гісторыя ==
[[File:Our Lady Girovitskaya.jpg||thumb|3'яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай, абраз ХІХ ст.]]
3'яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлi папярэдзіў цуд. У 1470 г. пастушкі, якія пасвілi ў лесе жывелу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва усе бакi разыходзіліся ясныя прамяні. Гата быў маленькi абразок Маці Божай, які зьзяў незвычайным бляскам. Хлопчыкi забралi яго і занесьлi да свайго пана — лiтоўскага падскарбiя Аляксандра Солтана, якi загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную сьвятыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да [[Жыровічы|Жыровiчаў]] вялiкую колькасьць набожнага люду.
Праз некалькi дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла — на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалiлася столь і абраз зьнік у агнi. Пазьней, каля папялiшча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосьці, акружаную яснымі прамянямi. Калi на гатае месца прыйшлі сьвятары, яны знайшлi на каменi некрануты цудоўны абраз, перад якiм палілася сьвечка.