Саладзін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rashed (размовы | уклад)
Распачаў артыкул
(Няма розніцы)

Версія ад 22:19, 20 верасня 2008

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 (араб.: صلاح الدين يوسف ابن ايوب‎‎, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سه‌لاحه‌دین ئه‌یوبی, Selah'edînê Eyubî; 1138, Цікрыт, сучасны Ірак4 сакавіка 1193, Дамаск, сучасная Сірыя) — султан Сірыі і Егіпту, правадыр мусульманскага супраціву Трэцяму крыжоваму паходу, заснавальнік дынастыі Айюбідаў, якая ў перыяд свайго росквіту правіла, апроч Сірыі і Егіпта, Іракам, Хіджазам і Еменам.

Файл:Saladinstatue.JPG
Помнік Салах ад-Дзіну ў Дамаску

Юсуф ібн Аюб нарадзіўся ў 1138 у курдскай сям'і. Імя Салах ад-Дзін ("Праведнасць Рэлігіі") ён атрымаў ад эміра Нур ад-Дзіна, у якога служылі бацька і дзядзя Юсуфа. Саладзін атрымаў вайсковую падрыхтоўку ў арміі Нур ад-Дзіна, якая заняла Егіпет каб прадухіліць яго захоп крыжакамі, якія ў той час правілі Ерусалімам. У 1169 Саладзін быў назначаны камандуючым сірыйскімі войскамі ў Егіпце. У 1171, калі памёр Фатымідскі халіф Егіпту, Саладзін скінуў шыіцкую дынастыю Фатымідаў і стаў султанам Егіпту, абвесціўшы зварот да сунізму ў краіне. У 1174, пасля смерці Нур ад-Дзіна, Саладзін таксама стаў султанам Сірыі.

Саладзін вядомы ў мусульманскім свеце за сваю перамогу над крыжакамі Ерусалімскага каралеўства (1187) і вяртанне Палесціны пад мусульманскую ўладу. Сярод сярэдневяковых хрысціян Саладзін лічыўся сапраўдным рыцарам за яго мужнасць і шчодрасць да ворагаў.

У 1192 Саладзін і англійскі кароль Рычард I завочна падпісалі Рамлаўскую дамову, паводле якой Ерусалім заставаўся ў руках мусульман, але апошнія дазвалялі хрысціянам наведваць горад у якасці паломнікаў. Гэтая дамова паклала канец Трэцяму крыжоваму паходу.

Маўзалей Салах ад-Дзіна

Саладзін памёр ад ліхаманкі ў 1193 і быў пахаваны ў маўзалеі ля Мячэці Амеядаў у Дамаску.