Мсціслаў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Сандамір
Радок 35:
У [[1273]] годзе Мсціслаў разам са старэйшым братам [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]] узначальваў паход у дапамогу [[Баляслаў V Сарамлівы|Баляславу Сарамліваму]], у той час як [[Уладзімір Васількавіч]] Валынскі супрацьстаяў [[яцвягі|яцвягам]]. Пасля вяртання з польскага паходу князі паслалі войскі на чале з ваяводамі ў паход на яцвягаў, які быў паспяховым.
 
У галіцка-валынска-[[Залатая Арда|ардынскім]] паходзе на [[ВКЛ|Літву]] ўзімку [[1274]]/[[1275]] гадоў Мсціслаў дзейнічаў у [[Палессе|Палессі]], у паходзе [[1277]]/[[1278]] гадоў частка луцкіх і галіцкіх сіл пацярпелі паражэнне пад [[Ваўкавыск]]ам. Рускім князям прыйшлося здаволіцца вяртаннем палонных і пакінуць літоўскія ўладанні. У [[1280]] годзе па ініцыятыве Льва Данілавіча быў праведзены сумесны з ардынцамі [[Нагай|Нагая]] [[Кракаўскі паход Льва Данілавіча|паход пад СандомежСандамір]]. Валынскія князі ўдзельнічалі ў паходзе прымусова (паводле рускага летапісу), іх войскі паводзілі сябе пасіўна, галіцкае войска пры спробе развіць наступ на Кракаў было разбіта пад [[Газліца]]й. У [[1285]] годзе Мсціслаў удзельнічаў у галіцка-ардынскім паходзе ў Венгрыю з Нагаем і [[Тула-Буга]]м, у [[1286]] з Тула-Бугам пад [[СандомежСандамір]], у [[1287]] з Тула-Бугам і [[Алгуй|Алгуем]] таксама ў Польшчу.
 
У [[1288]] годзе атрымаў у спадчыну Уладзімір-Валынскі і [[Брэст|Бярэсце]] пасля смерці Уладзіміра Васількавіча. Леў быў незадаволены завяшчаннем свайго стрыечнага брата, і яго сын [[Юрый Львовіч|Юрый]] нават на некаторы час заняў Бярэсце. У [[1289]] годзе Мсціслаў атрымаў ад літоўскіх князёў [[Будзікід]]а і [[Будзівід]]а Ваўкавыск, у тым жа годзе дапамог [[Конрад Мазавецкі|Конраду Мазавецкаму]] захапіць СандомежСандамір.
 
Мсціслаў памёр без спадчыннікаў (яго адзіны сын, Данііл Мсціславіч памёр да смерці бацькі), Валынь адышла да Льва Данілавіча, луцкім князем стаў Юрый Львовіч.