Розніца паміж версіямі "Аляксандр Антонавіч Крывіцкі"

няма тлумачэння праўкі
др (- {{ізаляваны артыкул}})
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая займалася таксама і рамяством (выконвалі цяслярскія работы, ладавалі бондарскае начынне). У сакавіку 1944 г. ён быў прызван у рады [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. Ваяўваў у войсках 2-га Украінска фронта. <ref>Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А.А.Крывіцкага. — Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2008. — С.5</ref> Удзельнічаў у баях у [[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Венгрыя|Венгрыі]], [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. паступіў на філалагічны факультэт [[Магілёўскі педагагічны інстытут|Магілёўскага педінстытута]], які скончыў у 1951 г. Настаўнічаў у [[Карэлічы|Карэлічах]]. З 1952 г.па 2007 гады – навуковы супрацоўнік [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовазнаўства]] [[АН БССР]]. У 1959 г. паспяхова абараніў кандыдатскую дысертацыю "Формы асабовых і зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі".<ref>Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А.А.Крывіцкага. — Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2008. — С.6</ref> У 1971 годзе А.А.Крывіцкі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 2001 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. Усе гады вучобы быў старастам дыялекталагічнага гуртка. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для “дыялекталагічнага“Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”.
 
Арганізатар даследвання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексіграфічныя зборнікі: “З народнага слоўніка”, “Народная лексіка”, “Жывое слова” і інш.
 
Брашуру “У рытме з развіццём мовы” аўтар прысвяціў стану беларускай моўнай культуры ў розныя перыяды нацыянальнай гісторыі, ролі мовазнаўства ў нацыянальным моўным развіцці народа. А.А. Крывіцкі асвятліў асноўныя набыткі лінгвістыкі на Беларусі у пасляваенны час у галіне лексікаграфіі, правапісу, даследвання розных праблем і пытянняў, актуальных аспектаў граматыкі, марфалогіі, фанетыкі, анамастыкі, вывучэння старабеларускай пісьмовай мовы 15-18 ст.ст., развіцця славістыкі ў Беларусі.
 
Лагічным завяршэннем у асэнсаванні шляхооў развіцця беларускай дыялекталагічнай навукі на працягу усёй гісторыі яе функцыянавання стала асабістая манаграфія А.А.Крывіцкага "Дыялекталогія беларускай мовы" (2003).<ref>Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А.А.Крывіцкага. — Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2008. — С.8</ref> У манаграфіі Крывіцкі даў характарыстыку мовазабеспечвальных сродкаў дыялектнай гаворкі як комплексу асаблівасцей двухузроўневага тыпу - уласнадыялектных, ці этнагенетычных, і культурна-гістарычных, або фактаў маўлення; паказаў асаблівасці кожнай са структурных сістэм сродкаў маўлення ў іх тэрытарыяльным пашырэнні, а таксама раскрыў спецыфіку іх развіцця.
 
Займаўся Аляксандр Крывіцкі таксама і лексікаграфіяй. Галоўным набыткам у гэтай галіне з'явіліся "Тураўскі слоўнік" (Т.1-2, 1982; Т.3 - 1984; Т.4 - 1985; Т.5 - 1987), даведнікі дыялектнай лексікі "Жывёльны свет. Тэматычны слоўнік" (1999), "Раслінны свет. Тэматычны слоўнік" (2000), "Чалавек. Тэматычны слоўнік" (2006). <ref>Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А.А.Крывіцкага. — Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2008. — С.8</ref>
 
== Літаратура ==
41

праўка