Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
Паводле ўказу ад [[17 лютага]] [[1856]] г. [[Мінская губерня]] была вылучана са складу Віленскага ваеннага генерал-губернатарства і перастала ўваходзіць у склад якога небудзь генерал-губернатарства. Само Віленскае ваеннае генерал-губернатарства афіцыйна пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства»).
 
[[File:Vilnia. Вільня (J. Caildrau, 1863).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1863 г.]]
У сувязі з сялянскімі хваляваннямі (пасля [[Сялянская рэформа ў Расійскай Імперыі|адмены прыгону ў 1861 г. у Расійскай імперыі]]) і ростам апазіцыйнасці мясцовых (галоўным чынам, каталіцкіх і польскамоўных) дваран, якія патрабавалі злучэння «заходніх губерняў» з губернямі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], паводле ўказу ад [[16 жніўня]] [[1862]] г. [[Мінская губерня]] зноў увайшла (да [[22 снежня]] [[1870]] г.) у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства, якое пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства»), а яго кіраўнік як «віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар» (ці «віленскі ваенны, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар»).
 
Радок 60 ⟶ 61:
Паводле ўказу Сената ад [[30 красавіка]] [[1863]] г.<ref>Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор другі. Т. 38, аддзяленне 1, №39561.</ref> па прычыне пачатку [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] [[Магілёўская губерня|Магілёўская]] і [[Віцебская губерня|Віцебская губерні]] былі пераведзены (гэтак жа як і часовыя ваенныя губернатары ў літоўска-беларускіх землях<ref>Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў і ў час яго губернатары Ковенскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў атрымлівалі статус ваенных губернатараў, падпарадкоўваліся віленскаму ваеннаму генерал-губернатару і менаваліся як «ваенны губернатар горада Коўна і ковенскі грамадзянскі губернатар», «ваенны губернатар горада Гродна і гродзенскі грамадзянскі губернатар» і г.д. Мінскі і віленскі губернатары не атрымалі такога статусу, бо ў Мінскай губерні ўжо дзейнічаў асобны [[Мінскае ваеннае губернатарства|мінскі часовы ваенны губернатар]], а ў Віленскай губерні функцыі ваеннага губернатара выконваў сам віленскі ваенны генерал-губернатар.</ref>) пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара. Ва ўказе адзначалася: ''«<...> па прычыне пастаянна ўзрастаючых мяцежніцкіх дзеянняў, і з мэтай сканцэнтравання ў асобе Галоўнага Начальніка края неабходных сродкаў для своечасовага прыняцця належных мер да сканчэння падобных беспарадкаў <...> прадаставіць Галоўнаму Начальніку края права часова знімаць з пасад грамадзянскіх губернатараў 6-ці губерняў (Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і прызначаць для выканання іх абавязкаў іншых асоб, на сваё меркаванне <...> Незалежна ад таго, што дзве Беларускія губерні<ref>Віцебская і Магілёўская губерні.</ref> і Мінская губерня складаюць, па тым элементам насельніцтва, якія ў іх знаходзяцца, у многіх адносінах як бы асобную ад Літоўскіх губерняў<ref>Віленская, Ковенская і Гродзенская губерні.</ref> групу, і патрабуюць асобных рашучых распараджэнняў, і ў асаблівасці для аказання садзейнічання да ўтаймавання мяцяжу ў Літве, для чаго спакой і строгі парадак у гэтых губернях павінны быць цалкам неадкладна ўстаноўлены, <...> дазволіць Галоўнаму Начальніку края прызначаць, на сваё меркаванне, <...> у адзначаных губернях да выканання абавязкаў часовых ваенных губернатараў <...>»''<ref>Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор другі. Т. 38, аддзяленне 1, №39561.</ref>. З аднаго боку расійская ўлада не хацела злучаць шэсць губерняў разам і не прызнавала падобнасць Магілёўскай і Віцебскай губерняў з іншымі губернямі, створанымі з земляў былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], а з другога — па прычыне паўстання вымушана была аб'яднаць іх пад адной адміністрацыяй у паўстанчы і пасляпаўстанчы час, чым ускосна прызнавалася наяўнасць еднасці і салідарнасці мясцовага дваранства, якія захаваліся з часоў Вялікага Княства Літоўскага.
 
[[File:Decree of the Vilno General-Governor Mikhail Nikolayevich Muravyov to Vitebsk Governor Alexander Ogolin - 1863 AD.jpg|thumb|Дакумент канцылярыі віленскага ваеннага генерал-губернатара з выкарыстаннем вуглавога штампа «Віленскі ваенны, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў», 9 мая 1863 г.]]
[[File:Vilnia. Вільня (J. Caildrau, 1863).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1863 г.]]
У гэтай сітуацыі быў прыдуманы новы бюракратычны тэрмін, які па сутнасці падкрэсліваў нежаданне расійскай улады мець злучанымі гэтыя шэсць губерняў ([[Віленская губерня|Віленскую]], [[Ковенская губерня|Ковенскую]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]], [[Мінская губерня|Мінскую]], [[Віцебская губерня|Віцебскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую губерні]]). Афіцыйная назва новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры атрымала з [[30 красавіка]] [[1863]] г. дзіўную для менавання генерал-губернатарстваў Расійскай імперыі форму: «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў». Афіцыйна віленскі ваенны генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Міхаіл Мураўёў]] (1796—1866) у [[1863]]—[[1864]] гг. называўся «Віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар і галоўны начальнік Віцебскай і Магілёўскай губерняў». З [[1863]] г. віленскі ваенны генерал-губернатар (віленскі генерал-губернатар) у афіцыйным справаводстве пачаў стала паралельна называцца як «галоўны начальнік Паўночна-Заходняга края» (ці скарочана як «галоўны начальнік края»<ref>Неафіцыйна (а часта і ў афіцыйнай перапісцы) у тыя часы генерал-губернатары Расійскай імперыі называліся «галоўны начальнік края» ці «Начальнік края» (па аналогіі як грамадзянскі губернатар часам у афіцыйнай перапісцы называўся «начальнікам губерні», а павятовы маршалак як «начальнік павета», што не выклікала эмоцый).</ref>), усе шэсць губерняў якога стала пачалі сукупна менавацца як [[Паўночна-Заходні край|«паўночна-заходнія губерні» («Паўночна-Заходні край»)]].