Эльфы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак
Радок 9:
Калі ў старажытнейшай міфалогіі эльфы ўяўляліся высокімі істотамі, якія жылі ў далёкай чароўнай краіне, то ў ніжэйшай міфалогіі позніх часоў народная фантазія сяліла іх у асноўным у свеце людзей - у прыгорках, лясах, азёрах, чалавечых дамах. У фальклоры была вельмі размытая мяжа паміж эльфамі і хатнімі духамі, вартаўнікамі скарбаў, духамі хваробаў. Эльфы адказвалі за паводзіны стыхій: ветру, крыніц, лясоў, маглі станоўча ці адмоўна паўплываць на чалавечы лёс. Нярэдка дрэвы, узгоркі ці крыніцы, у якіх, па павер'ях, жылі эльфы, лічыліся свяшчэннымі.
 
Эльфы маглі дапамагаць збяднелым людзям у абмен на міску вяршкоў (валійскія казкі) ці лустачку хлеба з мёдам (англійскі фальклор), караць дрэнных людзей і ўзнагароджваць добрых. Маглі выкрадаць дарослых людзей ці дзяцей, асабіста немаўлятак, і пакідаць замест іх так званых падменышаў. Падменыш<ref>[http://celticstyle.ru/podmenysh-bridzhit-kleri/]</ref> (у міфалогіі Германіі, Уэльса, [[Ірландыя, востраў|Ірландыі]], Скандынавіі) вонкава не адрозніваўся ад дзіцяці, але еў і піў нібыта дарослы; заўсёды жудасна крычаў; радваўсярадаваўся, калі ў доме здаралася бяда, і плакаў, калі было ўсё добра. Часта вера ў падменышаў прыводзіла да знішчэння бацькамі сваіх дзяцей.
 
У валійскім і скандынаўскім фальклоры эльфы вадзілі хараводы ноччу і заваблівалі да сябе выпадковых людзей. Звычайна для чалавека гэта скончвалася дрэнна: ён рабіўся вар'ятам, альбо назаўсёды ці на многія гады трапляў у чароўную краіну, альбо не вытрымліваў фантастычнай хуткасці эльфійскага танцу і рассыпаўся ў прах. Кругі на палях, якія сёння [[Уфалогія|уфолагі]] часта лічаць "слядамі [[Неапазнаны лятаючы аб'ект|НЛА]]" ва ЎэльсеУэльсе называлі "эльфаскокамі" ("Elts-dans"): лічылася, што эльфы танцавалі тут усю ноч.
 
Эльфам прыпісвалася цудоўнае валоданне музычнымі інструментамі. Іх музыка магла звесці чалавека з розуму, магла прымусіць танцаваць нават нежывыя рэчы.
 
Існуюць сюжэты шлюбу паміж эльфійскімі дзяўчынамі і смяротнымі людзьмі (валійскія, скандынаўскія казкі). Часцей за ўсё гэтыя матывы мелі наступную стуктуру. Звычайны юнак выпадкова заўважыў прыгожых чароўных дзеў і закахаўся ў адну з іх. Ён дамогся свайго сілаю ці падманам (у шведскай казцы ён хавае пер'е, якое было патрэба чароўнай дзяўчыне, каб ператварыцца ў лебедзь і ўляцецьпаляцець). Дзяўчына пагаджаецца выйсці за яго, але шлюб звычайна бывае нядоўгім. У валійскай казцы эльфійка (дакладней - азёрная дзева) ставіць умову: яна пакіне мужа, калі ён тройчы ўдарыць яе. У шведскай казцы дзяўчына зноў знаходзіць сваё пер'е і адразу ж пакідае мужа. На астравах Фаро распраўсюджаны матыў, у якім дзяўчыны эльфы паретвараюццапаратвараюцца ў цюленяў. Смяротны скрадае цюленьюцюленевую скуру дзяўчыны, і тая пагаджаецца на шлюб, але потым вяртае сабе скуру і назаўсёды знікае ў марскіх водах.
 
Па сутнасці эльфы бессмяротныя, але сустракаюцца матывы іх смерці і пахавальных працэсій. У валійскай казцы юнак сустракае такую працэсію, але ваў ўмерлымнябожчыку пазнае свайго двайніка, што робіцца прароцтвам яго ўласнай хуткай смерці.
 
На Брытанскіх Астравах, у Германіі лічылася, што эльфы праяўляюць найбольшую актыўнасць падчас [[Язычніцтва|язычніцкіх]] святаў ([[Вальпургіева ноч|Вальпургіева Ноч]], Бельтэйн і інш) альбо напярэдадні Калядаў. Ва ЎэльсеУэльсе лічылася, што менавіта тады адчыняюцца прыгоркі, у якіх жывуць эльфы.
 
Некаторыя павер'і сялілі эльфаў у далёкай ідылічнай краіне. У брытана-кельцкай [[Міфалогія|міфалогіі]] яна была вядома як Цір-Нан-Ог, Элізіум альбо [[Авалон]] і размяшчалася на востраве, на далёкім захадзе ад Брытаніі. У гэтай краіне няма хваробаў, старасці і смерці. Людзі, якія наведвалі яе і вярталіся да дому, заўважалі, што за час іх адсутнасці прайшлі стагоддзі. Нярэдка яе атоесамліваюцьатаясамліваюць з язычніцкім кельцкім раем, кудакуды накіроўваліся душы адважных ваяроў.
 
[[File:Fairy song.jpg|thumb|left|220px|Эльфы на ілюстрацыі Артура Рэкхема, 1908 г.]]