Розніца паміж версіямі "Беларускі пасольскі клуб"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
Створаны ў лістападзе 1922. Першапачаткова членамі БПК з'яўляліся 11 дэпутатаў (паслоў) [[сейм]]а ([[Антон Аўсянік]], [[Сяргей Баран]], [[Уладзімір Каліноўскі]] (пасля яго замяніў [[Павел Валошын]]), [[Міхал Кахановіч]], [[Пятро Мятла]], [[Васіль Рагуля]], [[Сымон Рак-Міхайлоўскі]], ксёндз [[Адам Станкевіч]], [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Сымон Якавюк]] і [[Фабіян Ярэміч]]) і 3 [[Сенат, Польшча|сенатары]] ([[Вячаслаў Багдановіч]], [[Аляксей Назарэўскі]], [[Аляксандр Уласаў]]). У працэсе сваёй дзейнасці клуб адстойваў сацыяльныя і нацыянальныя правы беларускага насельніцтва ў Польшчы. Cпачатку займаў лаяльную пазіцыю ў адносінах да польскага ўрада, але ў сярэдзіне [[1923]] перайшоў у апазіцыю; дапускаў тактычнае ўзаемадзеянне з польскімі левымі і цэнтрысцкімі партыямі. [[24 чэрвеня]] [[1925]] з-за тактычных рознагалоссяў у БПК адбыўся раскол. Паслы сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павел Валошын і Пятро Мятла стварылі асобны [[пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады]]. Дэпутаты, якія засталіся ў БПК, займалі апазіцыйнае становішча ў дачыненні да пасольскага клуба [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]] і польскага ўрада.
Пасля новых выбараў у сакавіку 1928 БПК быў створаны паўторна ў складзе 4 дэпутатаў сейма ([[Павел Каруза]], [[Альбін Стэповіч]], [[Кастусь Юхневіч]] і Фабіян Ярэміч) і 2 сенатараў (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). У сакавіку — лістападзе 1928 з'яўляўся аўтаномнай часткай аб'яднанага [[Украінска-беларускі пасольскі клуб|Украінска-беларускага клуба]], затым дзейнічаў самастойна. У парламенце дзейнічаў паралельна з пркамуністычнымпракамуністычным беларускім сялянска-работніцкім пасольскі клуб «Змаганне»|Беларускім сялянска-работніцкім пасольскім клубам «[[Змаганне]]», з якім вёў вострую ідэалагічную барацьбу. У розны час БПК узначальвалі Браніслаў Тарашкевіч (1922 — [[1924]]), Васіль Рагуля (1924—1925), Фабіян Ярэміч (1925—1927, 1928—1930).
 
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы]]