Дапаможная адзінка гміны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 16:14, 2 ліпеня 2015

Дапаможная адзінка гміны (польск.: jednostka pomocnicza gminy) — у сучаснай Польшчы лакальная суполка самакіравання. Дапаможнымі адзінкамі гмін яўляюцца солтыствы (польск.: sołectwa), раёны (польск.: dzielnice, osiedla) і іншыя, нават гарады (польск.: miasta)[1]. Спосабы стварэння, аб'яднання, падзелу і ліквідацыі гэтых адзінак рэгулюе статут кожнай гміны[2].

Тэрыторыі

Агульнадзяржаўнае права не вызначае, якую тэрыторыю можа ахопліваць дапаможная адзінка гміны. Таму яна можа, паводле рашэння мясцовых уладаў, ахопліваць частку населенага пункта, дакладна адзін населены пункт або два і больш населеныя пункты. Звычайна, але не заўсёды, солтыства ахоплівае вёскі або іх часткі, а раёны ствараюць у гарадах. Часам аднак наадварот, солтыствы ствараюць у гарадах. Агульнадзяржаўнае права не забараняе гэтакай практыкі.

Дапаможная адзінка гміны можа таксама дзяліцца на дапаможныя адзінкі ніжняга парадку[3].

Утварэнне

Дапаможную адзінку гміны можа стварыць (гэта не з'яўляецца абавязковым) выключна рада гміны ў форме ўхвалы, абавязкова пасля кансультацыяў з жыхарамі або па іх ініцыятыве[4]. Рада гміны надае дапаможнай адзінцы статут, у якім вызначае яе назву, тэрыторыі, арганізацыю і задачы органаў, формы кантролі і дазору над яе дзейнасцю[5].

Органы і кампэтэнцыі

Дапаможныя адзінкі гміны маюць свае органы. У солтыстве заканадаўчым органам яўляецца пасяджэнне жыхароў, а выканаўчым — солтыс. Дзейнасць солтыса падтрымлівае рада солтыства[6]. Рада солтыства і солтыс назначаюцца жыхарамі солтыства ў таемных выбарах[7]. У раёнах органам заканадаўчым звычайна яўляецца рада[8] (магчымае таксама пасяджэнне жыхароў замест рады[9]), а выканаўчым — упраўленне з намеснікам на чале[10]. Раду раёнаў выбіраюць жыхары ў сакрэтных выбарах[11].

Солтыс (адпаведна таксама намеснік упраўлення раёну) можа ўдзельнічаць у якасці аглядаючага ў пасяджэннях рады гміны[12].

Рада гміны можа прызначаць солтысам (намеснікам упраўлення раёнаў), членам упраўлення раёнаў, членам рады солтыства камісійныя (грашовыя ўзнагароджанні)[13].

З 2009 года солтыствы (гэта не тычыцца іншых дапаможных адзінак гмін) могуць карыстацца сродкамі з адмысловага фонду солтыства[14].

Зноскі

  1. Art. 5 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  2. Art. 5 ust. 3 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  3. Art. 35 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  4. Art. 5 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  5. Art. 35 ust. 3 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  6. Art. 36 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  7. Art. 36 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  8. Art. 37 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  9. Art. 37 ust. 4 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  10. Art. 37 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  11. Art. 37 ust. 4 w zw. z art. 36 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  12. Art. 37a ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  13. Art. 37b ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (польск.)
  14. Ustawa z dnia 20 lutego 2009 r. o funduszu sołeckim (Dz. U. Nr 52, poz. 420 z późn. zm) (польск.)