'''Браслаўская група азёр''' знаходзіцца ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], у басейне ракі [[Друйка]] ў [[Нацыянальны парк Браслаўскія азёры|Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры»]].
Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн. м³. Самыя вялікія: [[Дрывяты]], [[Снуды]], [[Возера Струста|Струста]], [[Возера Войса|Войса]], [[Неспіш]], [[Воласа Паўночны]], [[Возера Бужа|Бужа]], [[Недрава]], [[Возера Бярэжа|Бярэжа]], [[Возера Даўблі|Даўблі]], [[Возера Воласа Паўднёвы|Воласа Паўднёвы]]. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — [[Камы|камамі]], [[озы|озамі]]. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад возера Струста і на поўдзень ад возера Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі [[Рака|рэкамі]], [[ручай|ручаямі]], [[Канал, гідраграфія|канавамі]] і [[пратока]]мі, найбольшыя з іх дрэніруюцца рака Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.
== Літаратура ==
* Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
* ''Мысливец И. А.'' Браславские озёра / И. А. Мысливец, Г. С. Гигевич. – — Мн., 1987. – — 78 с.
{{VicVobl-gea-stub}}
|