Эфатэ: Розніца паміж версіямі

3 байты выдалена ,  6 гадоў таму
Няма тлумачэння праўкі
Востраў Эфатэ месціцца на паўднёвым захадзе [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] ў 1738 км ад бліжэйшага [[Мацярык Аўстралія|мацерыка Аўстралія]]. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 46 км, з захаду на ўсход — 33 км. Мае [[вулкан]]ічнае паходжанне. Сфарміраваўся на лініі разлому [[тэктоніка пліт|тэктанічных пліт]]. Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — [[гара]] Мак-Дональд (647 м). Частку ўзбярэжжа займаюць пясчаныя [[пляж]]ы.
 
[[Трапічны пасатныклімат|Клімат трапічны]] пасатны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +20,8°C да +26,4°C. Сезон са снежня да мая суправаджаецца [[дождж|дажджлівым]] надвор'ем і [[Трапічны цыклон|трапічнымі цыклонамі]]. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2405 мм.
 
На Эфатэ пераважаюць кіслотныя вулканічныя [[Глеба|глебы]]. Захаваліся трапічныя [[лес|лясы]]. Фаўна прадстаўлена рознымі відамі [[птушкі|птушак]], [[кажаны|кажанамі]], [[казуркі|казуркамі]], [[крабы|крабамі]].
 
== Спасылкі ==
autoeditor
36 553

праўкі