Артур Вольскі: Розніца паміж версіямі

пісьменнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Артур}} {{вызн|1=Вольскі}}, сапр. {{вызн2|1=Артур ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ}} (нар. 23 верасня 1924, [[...
(Няма розніцы)

Версія ад 19:33, 23 верасня 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, сапр. Шаблон:Вызн2 (нар. 23 верасня 1924, Дзяржынск Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучыдішчы (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 прызваны ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі. У 1952 дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 - дырэктар Дома літаратара, з 1980 - літкансультант СП БССР. У 1981-1984 - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР (з 1955).

Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

Сумесна з П. Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан - вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі, яна з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны - тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

Перакладае з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, іурыта, нямецкай моў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Шаблон:Літ