Апалон (касмічная праграма): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Прагра́ма «Апалон»''' ({{lang-en|Apollo program}}) — трэцяя праграма [[пілатуемы касмічны палёт|пілатуемых касмічных палётаў]], ініцыяваная [[NASA]]. У часы [[Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр|Эйзенхаўэра]], калі з'явіліся першыя ідэі што да праграмы, «Апалон» меркаваўся праграмай палётаў трохмесных караблёў, якая прыйшла б на замену аднамесным караблям праграмы «[[касмічная праграма Меркурый|Меркурый]]». Наступны ж [[прэзідэнт ЗША|прэзідэнт]], [[Джон Фіцджэральд Кенэдзі]], у сваім звароце да [[Кангрэс ЗША|Кангрэса ЗША]] 25 мая 1961 года вывеў запуск «Апалона» для «пасадкі чалавека на Месяц і вяртання на Зямлю ў бяспецы» да канца [[1960-я|1960-х]] гадоў у шэраг нацыянальных мэт. У 1962 годзе на замену «Меркурыю» прыйшоў [[касмічная праграма Джыміні|Праект «Джыміні»]], які працягнуўся да 1966 года. Першы пілатуемы палёт на «Апалоне» адбыўся ў 1968 годзе, а кульмінацыяй праекта стала першая высадка чалавека на [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]].
 
Мэта, пастаўленая Кенэдзі — ступіць на Месяц — была дасягнута місіяй [[Апалон-11]], падчас якой астранаўты [[Ніл Армстранг]] і [[Баз Олдрын]] на [[Месяцовы модуль|Месяцовым модулі]] 20 мая 1969 года прызямліліся на Месяц ([[Майкл Колінз, астранаўт|Майкл Колінз]] заставаўся на [[месяцовая арбіта|месяцовай арбіце]] ў [[Камандны і службовы модуль|камандным модулі]]); усе тры астранаўты паспяхова вярнуліся на Зямлю 24 ліпеня. Пасля Апалона-11 яшчэ ў ходзе 5 місій 10 чалавек пабывалі на Месяцы.
 
Праграма «Апалон» вялася з 1961 па 1972 год, на дапамогу якой у 1962—1966 гадах вялася адначасова праграма двухмесных караблёў «[[касмічная праграма Джыміні|Джыміні]]». У ходзе запускаў «Джыміні» былі выпрацаваныя некаторыя тэхнікі і метады палётаў у космас, неабходныя для паспяховага выканання місій «Апалона». У якасці ракеты-носьбіта для праграмы было абрана сямейства ракет «[[Сатурн, сямейства ракет|Сатурн]]».