Верхнянёманская нізіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Рэльеф Верхнянёманскай нізіны пераважна эразійна-акумулятыўны. Пашыраны ледавікова-азёрная нізіна паазерскага веку (на Скідзельскім участку) і водна-ледавіковая нізіна сожскага веку (на Любчанскім участку). Спадзіста-хвалістая паверхня нізіны мае эолавыя формы вышынёю да 5—10 м (грады, пагоркі, дзюны), лагчыны сцёку, каля рэк — яры і лагчыны, абразійныя ўступы былых берагоў прыледавіковых азёр; месцамі забалочаныя, з азёрнымі катлавінамі. Ёсць участкі азёрна-алювіяльнай нізіны (пры ўпадзенні р. Бярэзіна ў р. Нёман) і марэннай раўніны. Вылучаюцца глыбока ўрэзаныя даліны Нёмана (да 20—45 м) і яго прытокаў з шырокімі забалочанымі поймамі, шматлікімі старыцамі, тэрасамі, з якіх найбольш выразныя 2 узроўні — вышынёю 4—9 м і 8—12 м.
 
[[Файл:Byarozavka5.JPG|thumb|Нёман каля [[горад Бярозаўка|Бярозаўкі]]]]
Працякае рака [[Нёман]] з прытокамі [[Рака Сула|Сула]], [[Рака Уса, прыток Бярэзіны|Уса]], [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[Гаўя]], [[Дзітва]], [[рака Лебяда|Лебяда]], [[Рака Котра|Котра]] (справа), [[Рака Уша, прыток Нёмана|Уша]], [[Рака Сэрвач, прыток Нёмана|Сэрвач]], [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], [[Шчара]], [[Зальвянка]], [[рака Рось|Рось]], [[рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]] (злева). Найбольшае возера — [[Кромань]].