Ян Снядэцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др interwiki
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Jan Śniadecki 2.JPG|right|thumb|250px|Ян Снядэцкі]]
[[Выява:Autograph-JanSniadecki.png|thumb|250px|]]
{{вызнч|1=Ян-Баптыст-Уладзіслаў СНЯДЭЦКІ}} ([[29 жніўня]] [[1756]], Жнін каля [[Горад Гнезна|Гнезна]] — [[21 верасня]] [[1830]], Яшуны), польскі астраном і матэматык.
 
Скончыў Кракаўскі універсітэт, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1776 прафесар вышэйшай матэматыкі і астраноміі ў Кракаўскім універсітэце. З 1806 прафесар Віленскага універсітэта і дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі, у 1807—1814 — рэктар. Выйшаў у адстаўку ў 1824. Пахаваны ў Яшунах.
Радок 7:
У галіне чыстай матэматыкі навукова-літаратурная дзейнасць Я. Снядэцкага амаль не выходзіла за межы элементарных падручнікаў, адзін з якіх "Trygonometrya kulista analitycznie wyłożona, do użycia uczacych się w Imperatorskim Wilenskim Uniwersytecie" (Вільня і Варшава, 1817; 2-е выд. з дадаткам да астранамічных задач, Вільня і Варшава, 1820) быў перакладзены праф. Фельдтам на нямецкую мову (Лейпцыг, 1828). Іншыя матэматычныя працы Я. Снядэцкага былі, галоўным чын, папулярнага характару.
 
У галіне астраноміі Я. Снядэцкі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы ў абсерваторыях Кракава і Вільні (асабліва ў Вільні), рабіў астранамічныя назіранні: "О obserwacyach Astronomicznych... dysaertacya czytana na publicznem posiedzeniu Towarzystwa Przyjacioł nauk. Dnia 16-go Maja 1802" ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N.", I), "Obserwacye astronomiczne, robione w Krakowie"... ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N." I), "О nowym planecie, położonym między Marsem i Jowiszem, postrzeżonym nasamprzód w Sycylii roku 1801" ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N." I), "Observations astronomiques faites à Pobservatoire de l'Univ. Imperiale de Vilna" (в "Mémoires de l'Acad. Imp. des sc. de St. Pétersbourg", 1810). Я. Снядэцкі працягваў публікаваць вынікі сваіх назіранняў у мемуарах Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук да 1824. Астранамічныя назіранні Я. Снядэцкага, таксама публікаваліся ў Zach's "Monatl. Corr." (т. V, VI и IX) і Bode's "Jahrb ü chern 1809 bis 1826".
 
У сумежных з астраноміяй абласцях матэматычнай і фізічнай геаграфіі Я. Снядэцкаму належаць працы "Jeografia czyli opisanie matematyczne i fizyczne ziemi" (Варшава, 1804) і перакладзеная на рускую мову Канявецкім і надрукаваная ў Харкаве "Meteorologija" ("Dziennik Wileński" 1816, III).