Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

ЛХ
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
ЛХ
Радок 1:
{{вызнч|1=«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»}}: [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]]. У [[літоўская гістарыяграфія|літоўскай гістарыяграфіі]] азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя [[Літоўская хроніка|Літоўскай хронікі]]». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у [[Вільня|Вільні]], а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў [[род Гаштольдаў|Гаштольдаў]]. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў [[ВКЛ]] з часоў [[Палемон, легендарны|легендарнага князя Палемона]] да часоў князя [[Гедымін]]а.
 
Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы [[ВКЛ]] больш не былі задаволеныя [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|летапісам 1446 году]], як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], і літоўскія князі выступалі носьбітамі [[Русь|агульнарускіх]] тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобнення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.