Хроніка Быхаўца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным [[спіс]]е, зробленым у канцы 17 — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку шляхціца А. Быхаўца «Магілёўцы»<ref>Сучасная [[вёска Магілёўцы]], [[Пружанскі раён]].</ref>, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс [[Т. Нарбут]]у ([[1834]]).
 
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 году) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
 
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная у ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10% тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.