Беларускае культурна-асветнае таварыства (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
'''Беларускае культурна-асветнае таварыства''' ў [[Бабруйск]]у дзейнічала ў [[1917]][[1919]]  гг. Заснавана па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М.  В.  Азбукін]], [[Васіль Данілавіч Дружчыц|В.  Д.  Дружчыц]], супрацоўніца гарадской бібліятэкі Ю.  В.  Бібіла, свяшчэннік К. Давідовіч, М.  І.  Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф.  А.  Чарнецкі і інш.) з мэтай спрыяць уздыму культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага народа. У лекцыях, артыкулах, спецыяльных пракламацыях члены таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі.
 
== Літаратура ==
* Рудовіч, С.  С.  Беларускае культурна-асветнае таварыства / С.  С.  Рудовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А  — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М.  В.  Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1993.  — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.  — С. 354—355.
 
[[Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Горад Бабруйск]]
 
{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}