Васілевічы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
|add3 =
}}
'''Васіле́вічы''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Vasilievičy'') — горад раённага падпарадкавання ў [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. У 45 км ад [[Рэчыца|Рэчыцы]], 86 км ад [[Гомель|Гомеля]]. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, [[Калінкавічы]], [[Хойнікі]]), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Насельніцтва 3923 чал. (2009). Планіроўка складаецца з кароткіх шыротных вуліц, звязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная. На поўначы і ўсходзе - сетка меліяратыўных каналаў
 
 
Радок 76:
Тэрыторыя горада была заселена ўжо ў [[бронзавы век|бронзавым веке]]. Згодна з паданнямі, калодзежы, названыя «зоўжынымі» ці «іоўжынымі» былі выкапаныя па загаду [[Вольга, княгіня Кіеўская|княгіні Вольгі]], падчас паходу супраць [[Драўляне|драўлян]]. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў [[15 стагоддзе|15 стагоддзі]] як вёска ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], шляхецкая ўласнасць. Як сведчыць [[Літоўская метрыка]], у 1466 вёска знаходзілася ва ўладанні памешчыцы Івановай. Згодна з рэвізіяй Рэчыцкай воласці за 1560 год у вёсцы было 17 дымоў і 7 служб. Праходзіў тракт [[Горад Рэчыца|Рэчыца]]-[[Горад Мозыр|Мозыр]]. Нейкі час вёска знаходзілася ва ўладанні Патоцкіх, потым Масальскіх.
 
Пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзела Рэчы Паспалітай]] (1793) у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1795 годзе, вёска, у Рэчыцкім павеце, уладанне графа Юдзіцкага. дзейнічала Свята-мікалаеўскаяМікалаеўская царква (у ёй заховаліся спавядальныя ведамасці з 1800 года і метрычныя кнігі з 1822 года). У 1825 годзе замест старога пабудаваны новы драўляны будынак царквы. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, дзейнічала таксама царкоўна-прыхадская школа. У 1877 годзе каля ваколцы сяла, дзе залягае самы глыбокі на Палессі тарфянік, заснавана метэаралагічная станцыя для вывучэння клімату Палесся. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся [[Адам Ганоры Кіркор|А. Г. Кіркор]] у выданні «Жывапісная Расія» адзначыў, што Васілевічы «казённая вёска... на мяжы непраходных балотаў, якія называюцца Хмяльніцкімі». Забудова вёскі значна павялічылася, пасля таго як была пракладзена чыгунка [[Горад Лунінец|Лунінец]] - Гомель і адкрыта чыгуначная станцыя (15 студзеня 1886). Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 17 паселішчаў з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Згодна з перапісам 1897 года дзейнічалі яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 5 магазінаў, 2 [[вятрак|ветраных млына]], 2 конных млына, 2 кузні, 2 трактыра. У 1904-13 гадах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравым рухавіком, прадукцыя якога экспанавалася на [[Сусветная выстава, 1905|Міжнародная выстава 1905 года ў Льежы]] і адзначана Вялікім Залатым Медалем.23 верасня 1911 года пачала працу чыгуначная ветка Васілевічы - Хойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка па выіворчасці шпуль.
 
У пачатку 1918 занятая германскімі войскамі. У жніўні 1918 года партызанскі атрад разграміў нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Васілевічах. Каля вёскі 30 сакавіка 1919 былі разгромлены [[Стрэкапытаўскі мяцеж|стрэкапытаўскія фарміраванні]], якія адступалі з Гомеля і спрабавалі прарвацца праз фронт у Польшчу. У пачатку сакавіка 1920 года мястэчка было занятае польскімі войскамі, вызвалена ў пачатку чэрвеня 1920. У выніку пагрома, учыненага 16 красавіка 1921 бандай Галакі, загінулі 13 жыхароў.
 
З 26 чэрвеня 1919 года - цэнтр [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]] [[РСФСР]]. З 8 снежня 1926 года ў складзе [[БССР]]. З 8 снежня 1926 года па 4 жніўня 1927 года і з 20 лютага 1938 года да 16 верасня 1959 года цэнтр [[Васілевічскі раён|Васілевичскага раёна]]. У 1927-38 и з 1959 года ў Рэчыцкім раёне.
 
 
у 1925-27 гадах працаващпрацаваў лясны тэхникум (да гэтага знаходзищсязнаходзіўся щў ГомелиГомелі, потым у [[Горад Буда-Кашалёва|Буда -Кашалёва]]). У 1929 годзе арганизаваныарганізаваны [[калгас]], працавалі торфазавод, 2 кузні, слясатняслясарня, паравы млын, цагляны завод, смалаварня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7-гадовая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, бальніца. У 1934 годзе створана [[Машынна-трактарная станцыя|МТС]].
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] у чэрвені 1941 года тут была створанакавалерыйскай група пад кіраўніцтвам А. І. Бацкалевіча, якая нейкі час вяла баявыя дзеянні ў тыле наступаючай нямецкай арміі. З 24 жніўня 1941 па снежань 1943 годадзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі Л. П. Курганская-Сакалова, Т. М. Астапенка, А. І. Белы). Вясной 1942 года налічвалася 5 падпольных груп. Загінулі 32 падпольшчыка (пахаваныя ў брацкай магіле ў скверы па вул. Камсамольскай). Акупанты расстралялі 41 жыхара (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызма, у 2,5 км на захад ад горада). Вызвалена 18 снежня1943 года часткамі [[65-я армія, СССР|65-й арміі]] [[1-ы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронту]]. Разам з салдатамі Савецкай Арміі ў вызваленні Васілевіч удзельнічалі партызаны, сярод якіх быў камандыр кавалерыйскага эскадрона лейтэнант мікалай Трафімавіч Маструкоў (пасмяротна прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза]]). 428 жыхароў загінулі на фронце.