Уздзянка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 35:
Асноўны прыток — [[Рака Алёхаўка|Алёхаўка]].
 
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі [[вёска Віцкаўшчына|Віцкаўшчына]] Дзяржынскага раёна, цячэ па [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўніне]], праз горад [[горад Узда| Узда]], упадае ва Усу за 0,5 км на ўсход ад вёскі [[вёска Сямёнавічы|Сямёнавічы]] Уздзенскага раёна. У верхнім цячэнні называецца '''Жэсць'''. [[Даліна]] ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі [[вёска Дуброўка, Уздзенскі раён| Дуброўка]] рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункта за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі [[вёска Аляксандрава, Дзяржынскі раён|Аляксандрава]] да вёскі [[вёска Чурылава, Уздзенскі раён|Чурылава]]. Каля вёскі [[вёска Краснае, Дзяржынскі раён|Краснае]] магчымы пераліў у [[ручай]] без назвы. Каля вёсак Дабрынёва і [[Вёска Узрэчча, Дзяржынскі раён|Узрэчча]] на рацэ сажалка.
 
На рацэ горад [[Горад Узда|Узда]].