Нэлі Уладзіміраўна Кім: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Бацька Нэлі Уладзімір Кім — карэец, а маці Альфія Сафіна — татарка. Пасля нараджэння Нэлі сям'я пераехала ў Шымкент. У Шымкенце Нэлі з 10 гадоў пачала займацца спортам у мясцовай ДЮСШ у трэнера Уладзіміра Байдзіна, стала мацнейшай гімнасткай Казахстана і неўзабаве заявіла пра сябе на ўсесаюзнай, а затым і на сусветнай арэне.
 
Кім была адной з лепшых гімнастак свету на працягу 1970-х гадоў, пры гэтым яна годна канкуравала з такімі зоркамі гімнастыкі, як Надзя Каманечы, Людміла Турышчава і [[Вольга Корбут]]. У 1975 годзе яна стала чэмпіёнкай Еўропы ў вольных практыкаваннях і разам з Вольгай Корбут абсалютнай чэмпіёнкай Спартакіяды народаў СССР. А праз год стала трохразовы алімпійскай чэмпіёнкай [[Летнія Алімпійскія гульні 1976|Манрэаля (1976)]].
 
У 1977 годзе Кім выйшла замуж за беларускага гімнаста Уладзіміра Ачасава і пераехала ў [[Мінск]]. Стала трэніравацца ў яго трэнера Мікалая Мілігула і выступаць за Беларускую ССР. У 1979 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай свету, а на [[Летнія Алімпійскія гульні 1980|маскоўскай Алімпіядзе 1980]] зноў стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.