Шлюб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Phil and Marlene.jpg|thumb|Хрысціянскі шлюб: мужчына і жанчына перад вянчаннем]]
'''Шлюб''' — гістарычна абумоўленая і санкцыяніраваная форма адносін паміж [[мужчына]]м і [[жанчына]]й, якая ўстанаўлівае іх пэўныя правы і абавязкі адзін да аднаго, да іх дзяцей і [[грамадства]], упарадкоўвае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у прадаўжэнні роду. У большасці сучасных дзяржаў, у тым ліку на Беларусі, закон патрабуе адпаведнага афармлення (рэгістрацыі) шлюбу ў спецыяльных дзяржаўных органах. У некаторых краінах прававое значэнне таксама надаецца і шлюбу, які заключаецца ў царкоўных абрадах. У некаторых краінах рэгіструюць так званыя [[Аднаполы шлюб|аднаполыя шлюбы]].
 
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь (Кодэкс аб шлюбе і сям'і ад 1.9.1999 года і іншыя прававыя акты) устанаўлівае і рэгулюе парадак і умовы ўзяцця шлюбу, замацоўвае правы і абавязкі членаў сям'і. Шлюб устанаўліваецца з мэтай аховы асабістых і маёмасных правоў мужа, жонкі і дзяцей, а таксама ў інтарэсах грамадства і дзяржавы. Прававыя асновы параджае толькі шлюб, зарэгістраваны азначаным парадкам.