Мікалай Іванавіч Дземянцей: Розніца паміж версіямі

беларускі дзяржаўны дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мікалай Іванавіч Дземянцей''' (нар. {{ДН|25|5|1930}}, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:42, 10 ліпеня 2015

Мікалай Іванавіч Дземянцей (нар. 25 мая 1930, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964). Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС, з 1958 года — на партыйнай рабоце. У пачатку 1990-х гадоў узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання.

Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27.07.1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 годзе, у перыяд Жнівеньскага путчу ў Маскве, адкрыта выступіў у падтрымку ГКЧП.