Востраўскае пагадненне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Востраўскае пагадненне}} ([[4 жніўня]] [[1392]]): палітычныя дамова, якую падпісалі, з аднаго боку, кароль польскі [[Ягайла|Уладзіслаў II]], ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і яго жонка польская каралева Ядвіга, а з другога боку — [[Вітаўт Кейстутавіч]], тагачасны князь гарадзенскі, і яго жонка Ганна. Яны дамовіліся пра спыненне [[вайна ў ВКЛ, 14 ст.|міжусобнай вайны]] і пра падзел улады ў ВКЛ у складзе саюзнай польска-літоўскай дзяржавы. Пагадненне было падпісана ў маёнтку Востраў (цяпер не існуе) пад [[Ліда]]й.
 
Паводле тагачаснага звычаю, удзельнікі пагаднення ўзаемна прабачылі крыўды і пакляліся ў вечным сяброўстве. Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу польскай кароны і прызначаўся намеснікам караля ў княстве; ён не толькі вяртаў свае вотчыны, але і атрымліваў ад караля новыя землі, і ў выніку атрымаў у валоданне гарады Трокі, Гродна, Ліду, воласці Берасцейскую, Суражскую, Драгічынскую, Мельніцкую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую. Такім чынам, Вітаўт стаў фактычным уладаром [[ВКЛВялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], а з [[1395]] пачаў афіцыйна ўжываць тытул Вялікага Князя Літоўскага. Пасля смерці Вітаўта, усе яго землі і тытулы мусілі вярнуцца пад уладу польскай кароны, з выняткам спадчыны для брата Жыгімонта і пасагу жонкі Ганны. Жонка Вітаўта атрымлівала ад Кароны гарантыі бяспекі і пратэкцыі пасля яго магчымай смерці.
 
Пагадненне паклала канец [[вайна ў ВКЛ, 14 ст.|міжусобнай вайне]], стабілізавала палітычную сітуацыю ў ВКЛ, а ў далейшай перспектыве спрычынілася да канчатковага спынення крыжацкай экспансіі ў Прыбалтыцы ([[Вялікая вайна, 1409-1411]]).
 
== Перадгісторыя ==
Ініцыятарамі пагаднення былі члены Кракаўскай каралеўскай рады. Актыўнай прыхільніцай выступіла каралева [[Ядвіга Анжуйская]]. Патаемныя перамовы з Вітаўтам правёў князь мазавецкі Генрык — муж Рынгалы, сястры Вітаўта. Перад падпісаннем, у канцы ліпеня 1392 года, у [[Вільня|Вільні]] адбыўся з’езд малодшых Альгердавічаў з удзелам Ядвігі, дзе было прынята канчатковае рашэнне аб перадачы ўлады ў княстве Вітаўту.
 
{{літ