Розніца паміж версіямі "Сцяпан Хусейнавіч Александровіч"

др
афармленне
др (removed Category:Асобы using HotCat)
др (афармленне)
{{ЦёзкіЦёзкі2|Александровіч}}
{{Навуковец
|Імя = Сцяпан Хусейнавіч Александровіч
|Вікітэка =
}}
'''Сцяпан Александровіч''' ({{ДН|||1921}}, {{МН|Капыль||горад Капыль}}  — {{ДС|||1986}}, {{МС|Мінск||}}) — беларускі [[пісьменнік]], [[літаратуразнаўца]], [[крытык]], [[краязнаўца]]. [[Доктар філалагічных навук]], [[прафесар]]<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1955 г.
 
== Біяграфія ==
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў, развіццё нацыянальнага кнігадрукавання і перыядычнага друку, літаратурныя сувязі, у тым ліку беларуска-ўкраінскія. Аляксандровіч надаваў значную ролю вывучэнні творчасці Тараса Шаўчэнкі. Яму належаць артыкулы «Т. Шаўчэнка і Янка Купала», « Тарас Шаўчэнка і Беларусь»(абедзве — 1958), «Любоў Беларусі»(1964) і іншыя.
 
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаеўрапейскім гістарычна-культурным кантэксце. У працы «Пуцявіны роднага слова» ([[1971]]) прааналізаваў працэс станаўлення новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX  — пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] паралельна з зараджэннем і развіццём нацыянальнага кнігадрукавання і перыёдыкі<ref name="БС"/>. Узнавіў цэласную карціну беларускіх перыядычных выданняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росце айчыннай славеснасці, сталенні нацыянальнага тэатра, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэнні фальклору, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» ([[1975]]) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязяў у 1840-я гады.
 
Адмысловыя распрацоўкі прысвяціў жыццю і дзейнасці [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]], гісторыі народніцкага «Гомана», газетам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям [[Янка Купала|Янкі Купалы]] з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча)]]. Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменнікаў [[Паўлюк Багрым|П. Багрыма]], [[Франц Андрэевіч Савіч|Ф. Савіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]] і іншых уласцівы глыбокі гістарызм, жыццёвая праўдзівасць.
 
Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэння крыніцазнаўчай і тэксталагічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэнне метадалогіі даследаванняў, палемізаваў з некаторымі расійскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняццяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліванне з расійскай або літоўскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я.  — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552</ref>.
 
* Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с.
* Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. — Т. 1. — Мн., 1992. — С. 65 — 69.
* Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 14.
* ''Гурыновіч, У.'' Пісьменнік і вучоны : [Творчы шлях Сцяпана Александровіча] / У. Гурыновіч // Слава працы. — 1986. — 16 снеж.
* ''Лойка, А.'' Нястомны даследчык слова роднага : [Даследчыцкія пошукі Александровіча] / А. Лойка // ЛІМ. — 1986. — С. 15.
* ''Марціновіч, А.'' Улюблёны ў слова : [Пра жыццё і творчасць С. Х. Александровіча] / А. Марціновіч // Нар. газета. — 1996. — 12 сак.
* ''Янушкевіч, Я.'' Даследчык роднай літаратуры : [Развагі пра творчасць С. Александровіча] / Я. Янушкевіч // Роднае слова. — № 11. — 1996. — С. 30 — 48.
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я.  — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552
 
== Спасылкі ==
 
{{DEFAULTSORT:Александровіч, Сцяпан}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі‎Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук‎навук]]
[[Катэгорыя:Крытыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта]]