Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі''' — вышэйшы орган дзяржаўнай улады Савец...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі''' — вышэйшы орган дзяржаўнай улады [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі]] (ССРБ, БССР) з [[1 студзеня]] да [[2 лютага]] [[1919]] года. Сфарміраваўся ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме савецкай рэспублікі.
 
== Перадгісторыя ==
Палітычнныя, эканамічныя і ідэалагічныя асновы дзейнасці першага савецкага ўрада Беларусі склалі ідэй [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] ([[1917]]), Дэкларацыі правоў народаў Расіі, Дэкларацыі правоў працоўнанга і эксплуатуемага народа. Яго перадумовай стала пастанова кіраўніцтва [[Беларускія секцыі РКП(б)|беларускіх секцый РКП(б)]] (21-23.12.[[1918]], [[Масква]]) аб неабходнасці абвяшчэння Беларусі рэспублікай і стварэння Рабоча-сялянскага ўрада. Выбранаму для гэтага канферэнцыяй Цэнтр. бюро бел. секцый было даручана аб'яднаць намаганні камуністаў у справе будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы. Пра рашэнні канферэнцыі стала вядома ЦК РКП(б), СНК і ВЦВК РСФСР, якія вылучалі спецыяльных прадстаўнікоў для абмеркавання з дзеячамі Беларусі неабходных палітычных і арганізацыйных мерапрыемстваў. На фарміраванне беларускага ўрада ўплывалі абмежаваны час для пошуку неабходных кандыдатур, недаацэнка нацыянальнага пытання [[Аблвыкамзах]]ам (кіруючы орган заходняй вобласці, у якую ўваходзіла Беларусь), пэўны палітычны недавер з боку Аблвыкамзаха да членаў Беларускіх секцый РКП(б) і Беларускага нацыянальнага камісарыята ([[Белнацком]]а).
 
== Стварэнне савецкага ўрада Беларусі ==
Пытанні колькаснага і персанальнага складу беларускага ўрада, яго функцый, структуры папярэдне абмяркоўваліся 25.12.1918 у Маскве наркомам па справах нацыянальнасцей [[І. В. Сталін]]ым з прадстаўнікамі Цэнтральнага бюро беларускіх секцый, камітэта Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б), адказнымі супрацоўнікамі Белнацкома, 27.12.1918 — з кіруючымі асобамі Аблвыкамзаха [[А. Ф. Мяснікоў|А. Ф. Мясніковым]] і [[М. І. Калмановіч]]ам. На апошняй сустрэчы разглядаліся таксама тэзісы І. Сталіна (сутнасць іх — у імкненні да аўтанамізацыі нацыянальных рэспублік).
 
VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая прыняла рашэнне аб утварэнні БССР, даручыла абранаму на ёй Цэнтральнаму Бюро КП(б)Б правесці арганізацыйную работу па зацвярджэнні членаў урада. Не раз мяняўся яго колькасны склад (15, 17, 19 чал.).
 
== Склад ==
Ад Беларускіх секцый РКП(б) і Белнацкома ва ўрад увайышо 7 чал., ад Аблвыкамзаха — 12. Старшыня ўрада — [[З. К. Жылуновіч]] (Ц. Гартны), члены ўрада (камісары): замежных спраў — [[У. С. Фальскі]], нацыянальнасцей — [[Ф. Г. Шантыр]], народнай асветы — [[А. Р. Чарвякоў]], ваенных спраў — [[А. Ф. Мяснікоў]], фінансаў — [[І. І. Рэйнгольд]], харчавання — [[М. І. Калмановіч]], зем-ляробства — А. А. Андрэеў, унутраных спраў — С. В. Іваноў, працы — В. Л. Дыла, сацыяльнага забеспячэння — Дз. С. Чарнушэвіч, аховы здароўя — І. І. Пузыроў, поштаў і тэлеграфаў — К. Ф. Разенталь, шляхоў зносін — І. П. Савіцкі, юстыцыі — А. І. Квачанюк, дзяржаўнага кантролю — С. І. Берсан, старшыні Савета народнай гаспадаркі (СНГ) — Р. В. Пікель, Цэнтрапленбежа — Р. П. Найдзёнкаў, Надзвычкома — В. І. Яркін. Кіраўніком спраў урада прызначаны [[В. Г. Кнорын]], сакратарамі — А. М. Антанікоўскі і Г. Д. Антонаў. На пасяджэнні ўрада абраны Прэзідыум з 3 чал.: З. Жылуновіч (старшыня), А. Мяснікоў, М. Калмановіч. Упершыню поўны склад урада надрукаваны 15.1.1919 у газеце [[Звязда (1917)|«Звезда»]].
 
 
{{пішу}}