Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Адным з галоўных кірункаў эканамічнай палітыкі ўрад называў нацыяналізацыю памешчыцкіх, манастырскіх і царкоўных зямель, пераход у рукі дзяржавы лясоў, чыгункі, поштаў і тэлеграфаў, фабрык, заводаў, банкаў; устанаўліваў 8-гадзінны рабочы дзень. Яго абнародаванне адбылося ў газеце «Звезда» (3.1.1919), «Жизнь национальностей» (5.1.1919), «Известия Витебского губернского Совета…» (10.1.1919). Усе пасяджэнні ўрада адбываліся ў [[Мінск]]у: 7, 11, 16, 17, 21 і 27.1.1919.
 
3-за розных поглядаў [[З. Жылуновіч]]а і [[А. Ф. Мяснікоў|А. Мяснікова]] [з 1.1.1919 старшыня ЦБ КП(б)Б, з 21.1.1919 старшыня Ваенна-рэвалюцыйнага Савета БССР] на асаблівасці самавызначэння Беларусі, узаемаадносіны ўрада і партыйнага кіраўніцтва, некаторыя кадравыя пытанні Масква прызначыла ўпаўнаважаных пры ўрадзе і ЦБ КП(б)Б: адпаведна Д. Ю. Гопнера — ад СНК РСФСР, А. А. Лофе — ад ЦК РКП(б). 3 гэтага моманту [[І. Сталін]] адышоў на другі план.
 
Інтарэсы ўрада ў СНК РСФСР прадстаўляў [[Белнацком]]. Незалежнасць Беларусі як дзяржавы ВЦВК РСФСР прызнаў толькі 31.1.1919. У ліку першых дзяржаўных актаў былі ўрадавыя пастановы аб дзейнасці ў пераходны перыяд дэкрэтаў і пастаноў РСФСР (10.1.1919), пераходзе ўлады ў БССР у рукі часовага ўрада, скасаванні Аблвыкамзаха і Мінскага губрэўкома (19.1.1919).
 
27.1.1919 прыняты дэкрэт аб фактах матэрыяльных і культурных страт Беларусі ў перыяд яе акупацыі германскімі войскамі, 29.1.1919 — дэкрэт аб нацыяналізацыі аптэк. 3 1.2.1919 у Беларусі ўстанаўліваўся петраградскі час з пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад.
 
Значную ўвагу беларускі ўрад аддаваў крыніцам фарміравання бюджэту і яго размеркаванню. Крыніцы заставаліся тыя, што існавалі ў губернскіх бюджэтаў: адлік ад усіх відаў падаткаў, пазыкі. Пры ўрадзе дзейнічала спецыяльная бюджэтна-фінансавая камісія з прадстаўнікоў камісарыятаў фінансаў, унутраных спраў, дзяржаўнага кантролю для дакладнага і справядлівага размеркавання грошай. Для выканання аднаўленчых работ Беларусі патрэбен быў крэдыт у суме 25 млн. руб., але атрымала яна толькі 10 млн. 3 улікам усіх відаў фінансавых паступленняў грашовыя сродкі атрымалі камісарыяты харчавання (18 млн. руб.), сацыяльнай дапамогі (5 млн. руб.), юстыцыі (1 млн. 363 тыс. руб.), аховы здароўя і земляробства (па 500 тыс. руб.), замежных спраў (10 тыс. руб.).
 
Ажыццявіць больш значную працу ў аграрным сектары ўрад не змог з-за адхілення членамі ЦБ КП(б)Б 2.1.1919 тэзісаў Андрэева па зямельным пытанні, у якіх прапаноўваўся план эвалюцыйнага пераходу ад прыватнай да калектыўнай форм зямельнай уласнасці. Камісарыят земляробства арганізаваў закупку насення ў цэнтры Расіі да веснавой сяўбы, зацвердзіў цэны на лясныя матэрыялы, што адпускаліся насельнііггву, накіраваў цыркуляр губернскім аддзелам рэспублікі і павятовым зямельным аддзелам Мінскай губерні пра парадак выканання законаў урадаў РСФСР і БССР, распараджэнняў Камісарыята земляробства БССР і абскарджання рашэнняў зямельных органаў. 23.1.1919 ён выдаў цыркуляр аб узаемаадносінах валасных зямельных аддзелаў і харчовых органаў пры рэквізіцыі хлеба. Прынятыя меры абаранялі інтарэсы сялян беднякоў і сераднякоў. 27.1.1919 зямельным аддзелам Мінскай губерні накіраваны правілы дзейнасці батрацкіх камітэтаў, створаны насенны фонд БССР.
 
Пра работу Камісарыята харчавання сведчыць разгляд ім пытанняў аб зняцці перашкод на ўвоз у Мінск і Мінскую губерню харчовых прадукгаў, арганізацыі Мінскага харчовага камітэта і кааператыўнай камісіі пры камісарыяце, рэгуляванні гандлю на тэрыторыі Мінскай губерні, падпарадкаванні камісарыяту рэквізаваных гандлёвых устаноў Мінска і інш.
 
Камісарыят асветы устанавіў сувязі з Наркаматам асветы РСФСР у пазашкольнай адукацыі, выдаткаваў сродкі на заснаванне ў Мінску і іншых губернскіх цэнтрах савецкіх тэатральных устаноў. 16.1.1919 Камісарыят поштаў, тэлеграфаў і тэлефонаў паведаміў пра аднаўленне паштовай і тэлеграфнай сувязі Мінска з Баранавічамі і іншымі гарадамі заходняй часткі Беларусі. Камісарыят унутраных спраў удасканальваў структуру і функцыі сваіх аддзелаў, прыняў парадак
 
{{пішу}}