Калінінградская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 34:
'''Калінінградская вобласць''' — самы заходні суб'ект [[Расія|Расійскай Федэрацыя]]. Самая маленькая вобласць краіны. Утворана [[7 красавіка]] [[1946]] года на тэрыторыі [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]], анексаванай [[СССР]] у [[Германія|Германіі]] ў якасці ваеннага трафею. Першапачатковая назва [[Кёнігсбергская вобласць]], але ў тым жа годзе была перайменавана ў сучасную назву. Мяжуе з [[Літва|Літвой]] на поўначы, з [[Польшча]]й на поўдні. На захадзе абмываецца водамі [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Цэнтр — г. Калінінград. Сярод насельніцтва ў 1996 годзе — 8,5 % [[беларусы|беларусаў]].
 
== Прырода ==
Паверхня Калінінградскай вобласці — слабаўзгорыстая раўніна. На поўначы частка тэрыторыі апускаецца ніжэй узроўню мора (польдэры) і агароджана ад затаплення дамбамі. На паўднёвым усходзе — Балтыйская града (вышынёй да 231 м). Уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора і яго заліваў (Куршскі і [[Калінінградскі заліў|Калінінградскі]]) на 140 км паласа пясчаных пляжаў, т.зв. «Бурштынавы бераг». На [[Куршская каса|Куршскай касе]] (даўжыня 98 км, шырыня да 4 км) і Балтыйскай, ці Віслінскай, касе (даўжыня 65 км, шырыня да 2 км) пясчаны дзюны (вышыня да 60 м, шырыня да 1 км). [[Карысныя выкапні]]: [[бурштын]], фасфарыты, глаўканіты, каменная соль, газ, [[нафта]], буры вугаль, торф, будаўнічыя матэрыялы, [[мінеральная вада]]. Клімат пераходны ад марскога да ўмерана кантынентальнага. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −2,6 °C да −4,8 °C, ліпеня ад 15 да 17 °C. Гадавая колькасць ападкаў 650—700 мм. Рэкі належаць да басейна Балтыйскага мора, галоўныя [[Нёман]] (з прытокам Шэшупэ) і Прэголя (з прытокам Лава). Суднаходныя. Больш за 100 азёр, 7 % тэрыторыі забалочана. Глебы пераважна падзолістыя і дзярнова-падзолістыя. Нацыянальны парк — Куршская каса.
== Сімволіка ==
* [[Герб Калінінградскай вобласці]]