Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Пра работу Камісарыята харчавання сведчыць разгляд ім пытанняў аб зняцці перашкод на ўвоз у Мінск і Мінскую губерню харчовых прадукгаў, арганізацыі Мінскага харчовага камітэта і кааператыўнай камісіі пры камісарыяце, рэгуляванні гандлю на тэрыторыі Мінскай губерні, падпарадкаванні камісарыяту рэквізаваных гандлёвых устаноў Мінска і інш.
 
Камісарыят асветы устанавіў сувязі з Наркаматам асветы РСФСР у пазашкольнай адукацыі, выдаткаваў сродкі на заснаванне ў Мінску і іншых губернскіх цэнтрах савецкіх тэатральных устаноў. 16.1.1919 Камісарыят поштаў, тэлеграфаў і тэлефонаў паведаміў пра аднаўленне паштовай і тэлеграфнай сувязі Мінска з Баранавічамі і іншымі гарадамі заходняй часткі Беларусі. КамісарыятСНГ унутраныхпрыняў спраўпастановы удасканальваўаб структуру і функцыі сваіх аддзелаў, прыняўнацыяналізацыі парадакпрамысловасці.
 
Канфрантацыя ЦБ КП(б)Б з урадам вылілася ў намаганні ЦБ прыняць 20.1.1919 новую струкгуру беларускага ўрада. 3 18 камісарыятаў павінны былі застацца 7, астатнія пераўтвараліся ў аддзелы. Спробу ЦБ КП(б)Б рэстаўрыраваць Аблвыкамзах не падтрымалі ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Адсутнасць належнага супрацоўніцтва ЦБ КП(б)Б і ўрада бьша выклікана пэўным непаразуменнем паміж абодвума бакамі. А. Мяснікоў, В. Кнорын, Пікель. Калмановіч і інш. адмаўлялі права нацыянальнасцей на самавызначэнне.
{{пішу}}
 
== Спыненне дзейнасці ==
Урад узначаліў БССР у межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. 16.1.1919 ЦК РКП(б) без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі Беларусі прыняў пастанову аб аддзяленні ад БССР Відебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. У сувязі з гэтым 22.2.1919 З. Жылуновіч, Квачанюк, Чарнушэвіч, Дыла, Ф. Шантыр, У. Фальскі, А. Чарвякоў і Пузыроў накіравалі сваё пісьмо-пратэст упаўнаважанаму ЦК РКП(б) Іофе. Намаганні ўрада былі падтрыманы членамі ЦБ КП(б)Б. Масква ў асобе старшыні ВЦВК Я. Свярдлова не толькі пацвердзіла сваё рашэнне, але і паведаміла пра хуткае аб'яднанне БССР з Літоўскай савецкай рэспублікай.
 
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад спыніў існаванне ў перыяд работы Першага Усебеларускага з'езда Саветаў (2—3.2.1919, Мінск), які прыняў Канстытуцыю і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР.
 
== Літаратура ==
* ''Ладысеў У.'', ''Брыгадзін П.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). Мн., 1999.
* ''Бараноўскі Я.'', ''Селяменеў В.'' Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі // {{Крыніцы/ЭГБ|6-2}}
 
== Літаратура ==