Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
 
== Склад ==
Ад [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]] і [[Белнацком]]а ва ўрад увайышо 7 чал., ад [[Аблвыкамзах]]а — 12. Старшыня ўрада — [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] ([[Ц. Гартны]]), члены ўрада (камісары): замежных спраў — [[У. С. Фальскі]], нацыянальнасцей — [[Ф. Г. Шантыр]], народнай асветы — [[А. Р. Чарвякоў]], ваенных спраў — [[А. Ф. Мяснікоў]], фінансаў — [[І. І. Рэйнгольд]], харчавання — [[М. І. Калмановіч]], зем-ляробстваземляробства — А. А. Андрэеў, унутраных спраў — С. В. Іваноў, працы — В. Л. Дыла, сацыяльнага забеспячэння — Дз. С. Чарнушэвіч, аховы здароўя — І. І. Пузыроў, поштаў і тэлеграфаў — К. Ф. Разенталь, шляхоў зносін — І. П. Савіцкі, юстыцыі — А. І. Квачанюк, дзяржаўнага кантролю — С. І. Берсан, старшыні Савета народнай гаспадаркі (СНГ) — Р. В. Пікель, Цэнтрапленбежа — Р. П. Найдзёнкаў, Надзвычкома — В. І. Яркін. Кіраўніком спраў урада прызначаны [[В. Г. Кнорын]], сакратарамі — А. М. Антанікоўскі і Г. Д. Антонаў. На пасяджэнні ўрада абраны Прэзідыум з 3 чал.: З. Жылуновіч (старшыня), А. Мяснікоў, М. Калмановіч. Упершыню поўны склад урада надрукаваны 15.1.1919 у газеце [[Звязда (1917)|«Звезда»]].
 
== Дзейнасць ==
Радок 20:
Адным з галоўных кірункаў эканамічнай палітыкі ўрад называў нацыяналізацыю памешчыцкіх, манастырскіх і царкоўных зямель, пераход у рукі дзяржавы лясоў, чыгункі, поштаў і тэлеграфаў, фабрык, заводаў, банкаў; устанаўліваў 8-гадзінны рабочы дзень. Яго абнародаванне адбылося ў газеце «Звезда» (3.1.1919), «Жизнь национальностей» (5.1.1919), «Известия Витебского губернского Совета…» (10.1.1919). Усе пасяджэнні ўрада адбываліся ў [[Мінск]]у: 7, 11, 16, 17, 21 і 27.1.1919.
 
3-за розных поглядаў [[З. Жылуновіч]]а і [[А. Ф. Мяснікоў|А. Мяснікова]] [з 1.1.1919 старшыня ЦБ КП(б)Б, з 21.1.1919 старшыня Ваенна-рэвалюцыйнага Савета БССР] на асаблівасці самавызначэння Беларусі, узаемаадносіны ўрада і партыйнага кіраўніцтва, некаторыя кадравыя пытанні Масква прызначыла ўпаўнаважаных пры ўрадзе і ЦБ КП(б)Б: адпаведна Д. Ю. Гопнера — ад СНК РСФСР, А. А. ЛофеІофе — ад ЦК РКП(б). 3 гэтага моманту [[І. Сталін]] адышоў на другі план.
 
Інтарэсы ўрада ў СНК РСФСР прадстаўляў [[Белнацком]]. Незалежнасць Беларусі як дзяржавы ВЦВК РСФСР прызнаў толькі 31.1.1919. У ліку першых дзяржаўных актаў былі ўрадавыя пастановы аб дзейнасці ў пераходны перыяд дэкрэтаў і пастаноў РСФСР (10.1.1919), пераходзе ўлады ў БССР у рукі часовага ўрада, скасаванні Аблвыкамзаха і Мінскага губрэўкома (19.1.1919).
Радок 28:
Значную ўвагу беларускі ўрад аддаваў крыніцам фарміравання бюджэту і яго размеркаванню. Крыніцы заставаліся тыя, што існавалі ў губернскіх бюджэтаў: адлік ад усіх відаў падаткаў, пазыкі. Пры ўрадзе дзейнічала спецыяльная бюджэтна-фінансавая камісія з прадстаўнікоў камісарыятаў фінансаў, унутраных спраў, дзяржаўнага кантролю для дакладнага і справядлівага размеркавання грошай. Для выканання аднаўленчых работ Беларусі патрэбен быў крэдыт у суме 25 млн. руб., але атрымала яна толькі 10 млн. 3 улікам усіх відаў фінансавых паступленняў грашовыя сродкі атрымалі камісарыяты харчавання (18 млн. руб.), сацыяльнай дапамогі (5 млн. руб.), юстыцыі (1 млн. 363 тыс. руб.), аховы здароўя і земляробства (па 500 тыс. руб.), замежных спраў (10 тыс. руб.).
 
Ажыццявіць больш значную працу ў аграрным сектары ўрад не змог з-за адхілення членамі ЦБ КП(б)Б 2.1.1919 тэзісаў А. Андрэева па зямельным пытанні, у якіх прапаноўваўся план эвалюцыйнага пераходу ад прыватнай да калектыўнай форм зямельнай уласнасці. Камісарыят земляробства арганізаваў закупку насення ў цэнтры Расіі да веснавой сяўбы, зацвердзіў цэны на лясныя матэрыялы, што адпускаліся насельнііггву, накіраваў цыркуляр губернскім аддзелам рэспублікі і павятовым зямельным аддзелам Мінскай губерні пра парадак выканання законаў урадаў РСФСР і БССР, распараджэнняў Камісарыята земляробства БССР і абскарджання рашэнняў зямельных органаў. 23.1.1919 ён выдаў цыркуляр аб узаемаадносінах валасных зямельных аддзелаў і харчовых органаў пры рэквізіцыі хлеба. Прынятыя меры абаранялі інтарэсы сялян беднякоў і сераднякоў. 27.1.1919 зямельным аддзелам Мінскай губерні накіраваны правілы дзейнасці батрацкіх камітэтаў, створаны насенны фонд БССР.
 
Пра работу Камісарыята харчавання сведчыць разгляд ім пытанняў аб зняцці перашкод на ўвоз у Мінск і Мінскую губерню харчовых прадукгаў, арганізацыі Мінскага харчовага камітэта і кааператыўнай камісіі пры камісарыяце, рэгуляванні гандлю на тэрыторыі Мінскай губерні, падпарадкаванні камісарыяту рэквізаваных гандлёвых устаноў Мінска і інш.
Радок 37:
 
== Спыненне дзейнасці ==
Урад узначаліў БССР у межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. 16.1.1919 ЦК РКП(б) без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі Беларусі прыняў пастанову аб аддзяленні ад БССР Відебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. У сувязі з гэтым 22.2.1919 [[З. Жылуновіч]], [[А. Квачанюк]], [[Дз. Чарнушэвіч]], Дыла, [[Ф. Шантыр]], [[У. Фальскі]], [[А. Чарвякоў]] і [[І. Пузыроў]] накіравалі сваё пісьмо-пратэст упаўнаважанаму ЦК РКП(б) А. Іофе. Намаганні ўрада былі падтрыманы членамі ЦБ КП(б)Б. Масква ў асобе старшыні ВЦВК Я. Свярдлова не толькі пацвердзіла сваё рашэнне, але і паведаміла пра хуткае аб'яднанне БССР з Літоўскай савецкай рэспублікай.
 
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад спыніў існаванне ў перыяд работы Першага Усебеларускага з'езда Саветаў (2—3.2.1919, Мінск), які прыняў Канстытуцыю і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР.