Язэп Дыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і паштовага служачага. У 1890—1898 вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У 1899 паступіў у Юр'еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адкуль у 1903 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1903—1904 у [[Мінск]]у працаваў у газеце «[[Северо-Западный край (1902)|Северо-Западный край]]». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП. У 1906—1918 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы. У студзені — лютым 1919 камісар працы ў [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовым урадзе БССР]]. Супрацьстаяў палітыцы [[А. Мяснікоў|А. Мяснікова]], за што ў лютым 1919 арыштаваны і высланы з Беларусі. У 1921—1924 на розных кіраўнічых пасадах у Мінску, у т.л. у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, член [[ЦВК БССР]]. З 1924 правадзейны член і вучоны сакратар [[Інбелкульт]]а,, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар [[БДТ-1]] (1925—1926), наменік загадчыка Белдзяржкіно. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]. Падчас арышту інспектар наркамата асветы; 10.4.1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобл. на 5 гадоў. Потым жыў і працаваў у Саратаве. 22.8.1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымі­нальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў дачку Ганну.
 
Дэбютаваў у 1912 «Нашай Ніве».