Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
 
== Склад ==
Ад [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]] і [[Белнацком]]а ва ўрад увайышо 7 чал., ад [[Аблвыкамзах]]а — 12. Старшыня ўрада — [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] ([[Ц. Гартны]]), члены ўрада (камісары): замежных спраў — [[У. С. Фальскі]], нацыянальнасцей — [[Ф. Г. Шантыр]], народнай асветы — [[А. Р. Чарвякоў]], ваенных спраў — [[А. Ф. Мяснікоў]], фінансаў — [[І. І. Рэйнгольд]], харчавання — [[М. І. Калмановіч]], земляробства — А. А. Андрэеў, унутраных спраў — С. В. Іваноў, працы — [[В. Л. Дыла]], сацыяльнага забеспячэння — Дз. С. Чарнушэвіч, аховы здароўя — І. І. Пузыроў, поштаў і тэлеграфаў — К. Ф. Разенталь, шляхоў зносін — І. П. Савіцкі, юстыцыі — А. І. Квачанюк, дзяржаўнага кантролю — С. І. Берсан, старшыні Савета народнай гаспадаркі (СНГ) — Р. В. Пікель, Цэнтрапленбежа — Р. П. Найдзёнкаў, Надзвычкома — В. І. Яркін. Кіраўніком спраў урада прызначаны [[В. Г. Кнорын]], сакратарамі — А. М. Антанікоўскі і Г. Д. Антонаў. На пасяджэнні ўрада абраны Прэзідыум з 3 чал.: З. Жылуновіч (старшыня), А. Мяснікоў, М. Калмановіч. Упершыню поўны склад урада надрукаваны 15.1.1919 у газеце [[Звязда (1917)|«Звезда»]].
 
== Дзейнасць ==
Радок 37:
 
== Спыненне дзейнасці ==
Урад узначаліў БССР у межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. 16.1.1919 ЦК РКП(б) без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі Беларусі прыняў пастанову аб аддзяленні ад БССР Відебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. У сувязі з гэтым 22.2.1919 [[З. Жылуновіч]], [[А. Квачанюк]], [[Дз. Чарнушэвіч]], [[Я. Дыла]], [[Ф. Шантыр]], [[У. Фальскі]], [[А. Чарвякоў]] і [[І. Пузыроў]] накіравалі сваё пісьмо-пратэст упаўнаважанаму ЦК РКП(б) А. Іофе. Намаганні ўрада былі падтрыманы членамі ЦБ КП(б)Б. Масква ў асобе старшыні ВЦВК Я. Свярдлова не толькі пацвердзіла сваё рашэнне, але і паведаміла пра хуткае аб'яднанне БССР з Літоўскай савецкай рэспублікай.
 
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад спыніў існаванне ў перыяд работы Першага Усебеларускага з'езда Саветаў (2—3.2.1919, Мінск), які прыняў Канстытуцыю і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР.