Розніца паміж версіямі "Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі"

др
др
 
== Спыненне дзейнасці ==
Урад узначаліў БССР у межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. 16.1.1919 ЦК РКП(б) без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі Беларусі прыняў пастанову аб аддзяленні ад БССР Відебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. У сувязі з гэтым 22.2.1919 [[З. Жылуновіч]], [[А. Квачанюк]], [[Дз. Чарнушэвіч]], [[Я. Дыла]], [[Ф. Шантыр]], [[У. Фальскі]], [[А. Чарвякоў]] і [[І. Пузыроў]] накіравалі сваё пісьмо-пратэст упаўнаважанаму ЦК РКП(б) А. Іофе. Намаганні ўрада былі падтрыманы членамі ЦБ КП(б)Б. Масква ў асобе старшыні ВЦВК [[Я. Свярдлоў|Я. Свярдлова]] не толькі пацвердзіла сваё рашэнне, але і паведаміла пра хуткае аб'яднанне БССР з Літоўскай савецкай рэспублікай.
 
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад спыніў існаванне ў перыяд работы Першага Усебеларускага з'езда Саветаў (2—3.2.1919, Мінск), які прыняў Канстытуцыю і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР.