Біялогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Біялагічныя арганізацыі
др Праўкі аўтарства 178.125.39.38 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Belarus2578
Радок 32:
 
== Гісторыя біялогіі ==
{{main|Гісторыя біялогіі}}
 
Хоць канцэпцыя біялогіі як асобнай прыродазнаўчай навукі ўзнікла ў XIX ст., біялагічныя дысцыпліны зарадзіліся раней у [[гісторыя медыцыны|медыцыне]] і [[прыродазнаўчая гісторыя|прыродазнаўчай гісторыі]]. Звычайна іх традыцыю вядуць ад такіх антычных вучоных як [[Арыстоцель]] і [[Гален]] праз арабскіх медыкаў [[аль-Джахіз]]а <ref>Conway Zirkle (1941), Natural Selection before the «Origin of Species», ''Proceedings of the American Philosophical Society'' '''84''' (1): 71-123.</ref>, [[Авіцэна|ібн-Сіну]]<ref name=Brater-449>D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», ''Clinical Pharmacology & Therapeutics'' '''67''' (5), p. 447—450 [449].</ref>, [[Авензаар|ібн-Зухра]]<ref name=Hutchinson>[http://encyclopedia.farlex.com/Islamic+medicine Islamic medicine], ''[[Hutchinson Encyclopedia]]''.</ref> і [[ібн-аль-Нафіз]]а<ref name=Dabbagh>S. A. Al-Dabbagh (1978). «Ibn Al-Nafis and the pulmonary circulation», ''[[The Lancet]]'' '''1''', p. 1148.</ref>. У эпоху [[Эпоха Адраджэння|Адраджэння]] біялагічная думка ў Еўропе была рэвалюцыянізавана дзякуючы вынаходству кнігадрукавання і распаўсюджванню друкаваных прац, цікавасці да эксперыментальных даследаванняў і адкрыццю мноства новых тыпаў жывёл і раслін у эпоху [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У той час працавалі выбітныя розумы [[Андрэй Везалій]] і [[Уільям Гарвей]], якія заклалі падмурак сучаснай [[анатомія|анатоміі]] і [[фізіялогія|фізіялогіі]]. Крыху пазней [[Ліней]] і [[Бюфон]] здзейснілі велізарную працу па класіфікацыі формаў жывых і выкапнёвых істот. [[Мікраскапія]] адкрыла для назірання раней невядомы свет мікраарганізмаў, заклаўшы падмурак для развіцця [[клетачная тэорыя|клетачнай тэорыі]]. Развіццё прыродазнаўства, збольшага дзякуючы з'яўленню [[гісторыя філасофіі|механістычнай філасофіі]], спрыяла развіццю прыродазнаўчай гісторыі<ref name ="Mayr">{{cite book|author=Mayr, E|authorlink=Ernst Mayr|title=The Growth of Biological Thought|date=1985|publisher=Belknap Press|isbn=978-0674364462}}</ref><ref>{{cite book|author=Magner, LN|title=A History of the Life Sciences|publisher=TF-CRC|isbn=978-0824708245|date=2002}}</ref>.
 
Да пачатку XIX стагоддзя некаторыя сучасныя біялагічныя дысцыпліны, такія як [[батаніка]] і [[заалогія]], дасягнулі прафесійнага ўзроўня. [[Лавуазье]] і іншыя хімікі і фізікі пачалі збліжэнне ўяўленняў пра жывую і нежывую прыроду. Натуралісты, такія як [[Аляксандр Гумбальт]] даследавалі ўзаемадзеянне арганізмаў з навакольным асяроддзем і яго залежнасць ад геаграфіі, закладваючы падмурак [[біягеаграфія|біягеаграфіі]], [[экалогія|экалогіі]] і [[эталогія|эталогіі]]. У [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] развіццё вучэння пра [[эвалюцыя|эвалюцыю]] паступова пацягнула разуменне ролі вымірання і зменлівасці [[тып]]аў, а [[клетачная тэорыя]] паказала ў новым святле будову жывога рэчыва. У спалучэнні з дадзенымі [[эмбрыялогія|эмбрыялогіі]] і [[палеанталогія|палеанталогіі]] гэтыя дасягненні дазволілі [[Чарльз Дарвін|Чарльзу Дарвіну]] стварыць цэласную тэорыю [[эвалюцыя|эвалюцыі]] шляхам [[натуральны адбор|натуральнага адбору]]. Да канца XIX стагоддзя ідэі самазараджэння канчаткова саступілі месца тэорыі інфекцыйнага агента як узбуджальніка захворванняў. Але механізм успадкоўвання бацькоўскіх прыкмет усё яшчэ заставаўся таямніцай<ref name ="Mayr"/><ref name="Futuyma">{{cite book|author=Futuyma, DJ|title=Evolution|date=2005|publisher=Sinauer Associates|isbn=978-0878931873}}</ref><ref>{{cite book|author=Coleman, W|title=Biology in the Nineteenth Century: Problems of Form, Function and Transformation|date=1978|publisher=Cambridge University Press|isbn=978-0521292931}}</ref>.
 
Напачатку XX стагоддзя [[Томас Морган]] і яго вучні зноўку адкрылі законы, даследаваныя яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя [[Грэгар Мендэль|Грэгарам Мендэлем]], пасля чаго пачала хутка развівацца [[генетыка]]. Да 1930-х гадоў спалучэнне [[папуляцыйная генетыка|папуляцыйнай генетыкі]] і тэорыі [[натуральны адбор|натуральнага адбору]] спарадзіла [[сінтэтычная тэорыя эвалюцыі|сучасную эвалюцыйную тэорыю]] ці неадарвінізм. Дзякуючы развіццю [[біяхімія|біяхіміі]] былі адкрыты [[ферменты]] і пачалася грандыёзная праца па апісанні ўсіх працэсаў [[метабалізм]]у. Раскрыццё структуры [[ДНК]] [[Джэймс Уотсан|Уотсанам]] і [[Фрэнсіс Крык|Крыкам]] дало магутны штуршок для развіцця [[малекулярная біялогія|малекулярнай біялогіі]]. За ёй рушыла ўслед пастуляванне цэнтральнай догмы, расшыфроўка [[ген]]этычнага коду, а напрыканцы XX стагоддзя — і поўная расшыфроўка генетычнага кода чалавека і яшчэ некалькіх арганізмаў, найбольш важных для медыцыны і сельскай гаспадаркі. Дзякуючы гэтаму з'явіліся новыя дысцыпліны [[геноміка]] і [[пратэёміка]]. Хоць павелічэнне колькасці дысцыплін і надзвычайная складанасць прадмета біялогіі спарадзілі і працягваюць спараджаць сярод біёлагаў усё вузейшую спецыялізацыю, біялогія працягвае заставацца адзінай навукай, і дадзеныя з кожнай біялагічнай дысцыпліны, асабліва з геномікі, ужываюцца ва ўсіх астатнія.астатніх <ref>{{cite book|author=Allen, GE|title=Life Science in the Twentieth Century|date=1978|publisher=Cambridge University Press|isbn=978-0521292962}}</ref><ref>{{cite book|author=Fruton, JS|title=Proteins, Enzymes, Genes: The Interplay of Chemistry and Biology|publisher=Yale University Press|date=1999|isbn=978-0300076080}}</ref><ref>{{cite book|author=Morange, M & Cobb, M|title=A History of Molecular Biology|date=2000|publisher=Harvard University Press|isbn=978-0674001695}}</ref><ref>{{cite book|author=Smocovitis, VB|title=Unifying Biology|date=1996|publisher=Princeton University Press|isbn=978-0691033433}}</ref>
 
== Біялагічная карціна свету ==
Радок 52 ⟶ 54:
 
=== Клетачная тэорыя ===
{{Main|Клетачная тэорыя}}
 
Клетка — базавая адзінка жыцця. Паводле клетачнай тэорыі, усё жывое рэчыва складаецца з адной ці больш клетак, або з прадуктаў [[сакрэцыя|сакрэцыі]] гэтых клетак. Напрыклад, ракавіны, косці, скура, сліна, [[страўнікавы сок]], [[ДНК]], [[вірусы]]. Усе клеткі паходзяць з іншых клетак шляхам клетачнага падзелу, і ўсе клеткі шматклетачнага арганізма паходзяць з адной аплодненай яйкаклеткі. Нават праходжанне паталагічных працэсаў, такіх як бактэрыяльная ці вірусная інфекцыя, залежыць ад клетак, якія з'яўляюцца іх фундаментальнай часткай <ref>{{cite journal|author=Mazzarello, P|title=A unifying concept: the history of cell theory|journal=Nature Cell Biology|volume=1|pages=E13-E15|date=1999|doi=10.1038/8964}}</ref>.
 
=== Эвалюцыя ===
{{Main|Эвалюцыя}}
 
Цэнтральная падмуркавая канцэпцыя ў біялогіі складаецца з таго, што жыццё з часам змяняецца і развіваецца пасродкам [[эвалюцыя|эвалюцыі]], і што ўсе вядомыя формы жыцця на Зямлі маюць агульнае паходжанне. Гэта абумовіла падабенства асноўных адзінак і працэсаў жыццядзейнасці, якія згадваліся вышэй. Тэрмін эвалюцыя быў уведзены ў навуковы лексікон [[Жан-Батыст Ламарк|Жанам-Батыстам Ламаркам]] у 1809 г.. [[Чарльз Дарвін]] праз пяцьдзясят гадоў выявіў, што яе рухальнай сілай з'яўляецца [[натуральны адбор]], гэтак жа як [[штучны адбор]] свядома ўжываецца чалавекам для стварэння новых парод жывёл і гатункаў раслін <ref>Darwin, Charles (1859). On the Origin of Species, 1st, John Murray</ref>. Пазней у [[сінтэтычная тэорыя эвалюцыі|сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі]] дадатковым механізмам эвалюцыйных змен быў пастуляваны [[генетычны дрэйф]].
 
Радок 60 ⟶ 66:
 
=== Тэорыя гена ===
[[Выява:DNA-structure-and-bases.png|thumb|Схематычны выгляд [[ДНК]], першаснага [[ген]]этычнага матэрыялу]]
{{main|Ген}}

Форма і функцыі біялагічных аб'ектаў узнаўляюцца з пакалення ў пакаленне [[ген]]амі, якія з'яўляюцца элементарнымі адзінкамі спадчыннасці. Фізіялагічная адаптацыя да навакольнага асяроддзя не можа быць закадавана ў генах і быць успадкаванай у нашчадстве (гл. [[Ламаркізм]]). Характэрна, што ўсе існыя формы зямнога жыцця, у тым ліку, бактэрыі, расліны, жывёлы і грыбы, маюць адны і тыя ж асноўныя механізмы, прызначаныя для капіравання [[ДНК]] і сінтэзу бялку. Напрыклад, бактэрыі, у якія ўводзяць [[ДНК]] чалавека, здольныя сінтэзаваць чалавечыя бялкі.
 
Сукупнасць [[ген]]аў арганізма ці клеткі завецца [[геном]]. Ён захоўваецца ў адной ці некалькіх [[храмасома]]х. Храмасома — доўгі ланцужок [[ДНК]], на якой можа быць мноства [[ген]]аў. Калі [[ген]] актыўны, то паслядоўнасць яго [[ДНК]] капіюецца ў паслядоўнасці [[РНК]] пасродкам [[транскрыпцыя, біялогія|транскрыпцыі]]. Затым [[рыбасома]] можа выкарыстоўваць [[РНК]], каб сінтэзаваць паслядоўнасць [[бялок|бялку]], адпаведную коду [[РНК]], у працэсе, названым [[трансляцыя, біялогія|трансляцыя]]. Бялкі могуць выконваць як структурныя, гэтак і каталітычныя функцыі (гл. [[фермент]]).
 
=== Гамеастаз ===
{{main|Гамеастаз}}
 
Гамеастаз — здольнасць адкрытых сістэм рэгуляваць сваё ўнутранае асяроддзе так, каб падтрымліваць яго сталасць пасродкам мноства карэктавальных уздзеянняў, што кіруюцца рэгулятарнымі механізмамі. Усе жывыя істоты, як шматклетачныя, гэтак і аднаклетачныя, здольныя падтрымліваць гамеастаз. На клетачным узроўні, напрыклад, падтрымліваецца сталая кіслотнасць унутранага асяроддзя ([[pH]]). На ўзроўні арганізма ў цеплакроўных жывёл падтрымліваецца сталая тэмпература цела. У асацыяцыі з тэрмінам [[экасістэма]] пад гамеастазам разумеюць, у прыватнасці, падтрыманне раслінамі сталай канцэнтрацыі атмасфернага двухвокісу вуглярода на Зямлі.
 
=== Энергія ===
{{main|Біяэнергетыка}}
 
Выжыванне любога арганізма залежыць ад няспыннага прытоку энергіі. Энергія чэрпаецца з рэчываў, якія служаць ежай, і пасродкам адмысловых хімічных рэакцый выкарыстоўваецца для пабудовы і падтрымання структуры і функцый клетак. У гэтым працэсе малекулы ежы выкарыстоўваюцца як для вымання энергіі, гэтак і для сінтэзу біялагічных малекул уласнага арганізма.
 
Радок 73 ⟶ 86:
 
== Узроўні арганізацыі жывога ==
{{main|Узроўні арганізацыі жывога}}
 
== Даследванне ==
 
Радок 86 ⟶ 101:
 
=== Фізіялагічнае ===
{{Асноўны артыкул|Фізіялогія}}
[[Фізіялогія]] вывучае механічныя, фізічныя і біяхімічныя працэсы жывых арганізмаў, спрабуючы зразумець, як усе структуры працуюць у цэлым. Тэма «структуры да функцыі» займае цэнтральнае месца ў біялогіі. Фізіялагічныя даследаванні былі традыцыйна падзелены на [[фізіялогія раслін|фізіялогію раслін]] і [[фізіялогія жывёл і чалавека|жывёл]], але некаторыя прынцыпы фізіялогіі з'яўляюцца ўніверсальнымі, незалежна ад таго, якія асаблівасці арганізма вывучаюцца. Напрыклад, тое, што вядома пра фізіялогію клетак [[дрожджы|дрожджаў]] можа таксама прымяняцца да клетак чалавека. Вобласці фізіялогіі жывёл пашыраюць інструменты і метады вывучэння фізіялогіі чалавека і нечалавечых відаў. Фізіялогія раслін запазычвае метады з абедзвюх абласцеў даследаванняў.
 
Радок 97 ⟶ 113:
=== Экалагічнае ===
[[Выява:Common clownfish.jpg|thumb|220px|Узаемны [[сімбіёз]] паміж [[рыба-клоўн|рыбай-клоўнам]] роду ''[[Amphiprion]]'' і [[трапічная актыныя]]й. Рыба-клоўн абараняе актынію ад рыб, якія кормяцца актыніяй, а актынія ў сваю чаргу мае пякучыя шчупальцы, якія абараняюць рыбу-клоўна ад драпежнікаў.]]
{{Асноўны артыкул|Экалогія}}
[[Экалогія]] даследуе размеркавання і колькасць жывых [[арганізм]]аў, а таксама ўзаемадзеянні паміж арганізмамі і навакольным асяроддзем<ref>Begon, M.; Townsend, C. R., Harper, J. L. (2006). «Ecology: From individuals to ecosystems». (4th ed.). Blackwell. ISBN 1405111178.</ref>. [[Арэал]] арганізма можа быць апісана як мясцовымі [[абіятычны фактар|абіятычнымі фактарамі]], гэтак [[клімат]]ычнымі і экалагічнымі фактарамі, у дадатак да фактараў уздзеяння іншых арганізмаў і [[біятычны фактар|біятычнымі фактарамі]]<ref>[http://books.google.com/?id=U-_mlcy8rGgC&pg=PA238 «Habitats of the world»]. New York: Marshall Cavendish. 2004. p. 238. ISBN 978-0-7614-7523-1.</ref>. Адна з прычын таго, што біялагічныя сістэмы могуць быць цяжкім для вывучэння з'яўляецца тое, што існуе шмат розных узаемадзеянняў з іншымі арганізмамі і навакольным асяроддзем, нават на малых маштабах. Мікраскапічныя [[бактэрыі]] рэагуюць на навакольнае асяроддзе, гэтак жа разнастайна, як і [[леў]] у пошуках ежы ў афрыканскай [[саванна|саванне]]. Для любога віду паводзіны могуць быць [[кааперацыя|кааператыўнымі]], [[агрэсія|агрэсіўнымі]], [[паразітызм|паразітычнымі]] або [[сімбіёз]]нымі. Вывучэнне робіцца ўсё больш складаным, калі два або больш відаў маюць узаемадзеянне ў [[экасістэма|экасістэме]].
 
Радок 106 ⟶ 123:
 
== Біялагічныя навукі ==
{{Falseredirect|Біялагічныя навукі}}
Большасць біялагічных навук з'яўляецца ''дысцыплінамі'' з вузейшай спецыялізацыяй. Традыцыйна яны групуюцца па тыпах арганізмаў, якія даследваюцца:
* [[батаніка]] вывучае [[расліны]],
Радок 140 ⟶ 158:
 
== Біялогія і [[Псеўданавука|псеўдабіялогія]] ==
Найбольш вядомым прыкладам псеўданавукі ў біялогіі лічыцца [[лысенкоўшчына]]{{крыніца?}}, вучэнне, якое распаўсюдзілася ў [[СССР]] у сярэдзіне XX стагоддзя і надоўга затрымала развіццё навуковай біялогіі ў Расіі і іншых краінах постсавецкай прасторы. Для лысенкоўшчыны была характэрная падмена навукі палітычнымі і ідэалагічнымі спекуляцыямі, навуковай дыскусіі — палітычнымі пераследамі і прафесійнай навуковай школы — псеўданавуковай адукацыяй на ідэалагічнай аснове.{{крыніца?}}
(Гл. таксама ганенні ў СССР на [[Генетыка|генетыку]], [[Кібернетыка|кібернетыку]])
 
== Біялагічная бяспека ==
[[Катэгорыя:Біялогія| ]]
{{main|Біялагічная бяспека}}
 
== Гл. таксама ==
* [[Чалавек]]
* [[Жывёлы]]
* [[Расліны]]
* [[Грыбы]]
* [[Агульная біялогія]]
* [[Перыядычны закон у біялогіі]]
* [[Жыццё]]
* [[Размнажэнне]]
* [[Біямеханіка]]
* [[Знакамітыя біёлагі і заолагі]]
* [[Трансдысцыплінарнасць]]
* [[Навуковая выява свету]]
* [[Партал:Біялогія]]
* [[Біягеацэналогія]]
* [[Атавізм]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Біялагічны энцыклапедычны слоўнік. М.: Сав. энцыклапедыя., [[1989]], З. 66
 
== Спасылкі ==
 
=== Парталы ===
* [http://sbio.info Партал «Уся біялогія»]
* [http://molbiol.ru Класічная і малекулярная біялогія] Метады, інфармацыя і праграмы для малекулярных біёлагаў.
* [http://biologia-rus.com Біялогія на аснове поліцэнтрызму]
 
=== Каталогі, спісы спасылак ===
* [http://djvu-inf.narod.ru/nblib.htm Спіс спасылак на электронныя бібліятэкі з кнігамі па біялогіі]
 
=== Базы дадзеных ===
* [http://obi.img.ras.ru/humbio/default.htm Матэрыялы Расійскай Акадэміі Навук]
 
=== Падручнікі ===
* [http://www.ebio.ru Падручнік па біялогіі]
 
=== Перыядычныя выданні ===
* [http://www.molecbio.com Часопіс «Малекулярная біялогія»]
* [http://www.maik.ru/cgi-perl/journal.pl?lang=rus&name=genrus Часопіс «Генетыка»]
 
=== Артыкулы ===
* [http://sir35.ru/Sapunov/N_710.htm В. Б. Сапуноў. Экалагічны дэпазіт як механізм устойлівасці біясферы.]
 
=== Іншае ===
* [http://wildlife-photo.org Фатаграфіі прыроды]
* [http://www.scorcher.ru/neuro/neuro_sys/neuro_sys.php Пра сістэмную нейрафізіялогію]
* [http://www.zoometod.narod.ru Электронная бібліятэка біялагічнай літаратуры]
 
{{Прыродазнаўства}}
 
[[Катэгорыя:Біялогія| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]