Карыбы (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
== Карыбы Антыльскіх астравоў ==
[[Выява:Этнічныя працэсы ў Вест-Індыі да 15 стагоддзя.svg|thumb|left|Міграцыі індзейцаў на Антыльскія астравы да прыходу еўрапейцаў]]
Упершыню еўрапейцы сутыкнуліся з карыбамі [[Антыльскія астравы|Антыльскіх астравоў]] падчас экспедыцый [[Хрыстафор Калумб|Х. Калумба]]. [[Таіна]] [[востраў Гаіці|Гаіці]] апісвалі іх як высокіх людзей, ворагаў і людаедаў. Перад пачаткам еўрапейскай [[калонія|каланізацыі]] [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] ў канцы [[16 стагоддзе|XVI]] ст. карыбы займалі большасць [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх астравоў]], рабілі напады на таіна [[Пуэрта-Рыка]] і Гаіці. Падчас каланізацыі карыбы аказвалі супраціўленне. Іх вывучэнне пачалося толькі ў [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст., калі культура [[індзейцы|індзейцаў]] ужо перажывала значныя змены пад уздзеяннем каланізатараў.
 
Дакладны час з'яўлення карыбаў на Малых Антылах дакладна не высветлены. З сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. гэтыя астравы былі населены [[аравакі|аравакамі]]-[[іньеры]], якія знішчылі або [[асіміляцыя, сацыялогія|асімілявалі]] больш прымітыўных папярэднікаў індзейцаў-артаіроідаў. Іньеры мелі дастаткова развітую культуру, займаліся [[земляробства]]м і [[рыбалоўства]]м, падтрымлівалі шчыльныя стасункі з [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкай]]. Лічыцца, што карыбы з'явіліся на поўдні Малых Антылаў не раней за першыя стагоддзі 2 тысячагоддзя н. э. і дзякуючы ваеннай арганізацыі здолелі значна пашырыць населеныя імі тэрыторыі на поўнач.
 
Існуе две асноўныя версіі паходжання карыбаў Антыльскіх астравоў<ref>[http://www.latinamericanstudies.org/ancient/carib-origins.pdf Davis D., Goodwin R., Island Carib Origins: Evidence and Nonevidence]</ref>:
* Карыбы Антыльскіх астравоў з'яўляліся нашчадкамі [[калінья|карыбаў Паўднёвай Амерыкі]], якія змяшаліся з іньеры.
* Карыбы Антыльскіх астравоў з'яўляліся мясцовай групай аравакаў і не мелі нічога агульнага з карыбамі Паўднёвай Амерыкі.
 
== Чорныя карыбы ==