Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

(→‎У савецкія часы: арфаграфія)
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1962 годзе. Дазвол атрымоўвалі прафсаюзы, якія і пабудавалі стадыён, надаўшы яму назву «Чырвонае знамя» (стадыён належаў [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі|Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі]] да 2001 года). У 1964 годзе стадыён быў здадзены. На гэты час ужо існавала футбольная каманда [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]], для якой стадыён стаў хатнім.
 
Стадыён быў пабудаваны на месцы [[Новыя яўрэйскія могілкі, Гродна|Новых яўрэйскіх могілак]], якія існавалі тут з 19 стагоддзя і былі зачыненыя незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Могілкі значна паярпеліпацярпелі ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх, сярод знішчаных была магіла [[Лейб Найдус|Лейба Найдуса]]. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён.
 
Да рэканструкцыі ў 1979 годзе мінскага стадыёна [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]] «Чырвонае знамя» было найбуйнейшым стадыёнам БССР, умяшчала 15 000 гледачоў. Стадыён меў 23 сектары, размешчаных у выглядзе падковы, у кожным было па 14 драўляных радоў.