Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Каля [[1460]] г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга — чацьвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў. У пачатку [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая [[сельская гаспадарка]]. У гэты ж час назіраецца экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор'я ў выніку ўсталявання як [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў, так і перасялення. Аналіз знаходак мікенскай [[кераміка|керамікі]] сведчыць, што большасць яе распаўсюджвалася ва Усходнім Міжземнамор'і — на [[Востраў Кіпр|Кіпры]], у [[Левант|Леванце]] і ў [[Старажытны Егіпет|Егіпце]], але таксама маюцца знаходкі на тэрыторыі сучаснай [[Італія|Італіі]], ў [[Анатолія|Анатоліі]] і г. д.<ref>[http://api.ning.com/files/G7zbCdzeYBDdDiM5Pl8ygIoL0BjGwThy1JkyitV5edY4Nqioj3ukGP2qtBcfaQDwVLYxPYvf-66EoN9ZGHaOc3naJigjGIT0/WijngaardenUseandAppreciationofMyceneanPotteryinLevantCyprusandItaly16001200BC.pdf Use and Appreciation of Mycenaean Pottery in the Levant, Cyprus and Italy]</ref>. Каля [[1400 да н.э.|1400]] г. да н. э. прадстаўнікі мікенскай куьтуры з'явіліся на Кіпры<ref>[http://ancienthistory.about.com/od/greeceancientgreece/p/Cyprus.htm Cyprus]</ref> і на паўднёвым захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]]<ref>[http://www.archaeology.org/news/1168-130805-turkey-bodrum-mycenean-tombs Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey]</ref>. Вядомы рэшткі мікенскага паселішча ў [[Востраў Сіцылія|Сіцыліі]] і на [[Ліпарскія астравы|Ліпарскіх астравах]]<ref>[http://www.infoeolie.com/history-art-culture/the-history-of-the-aeolian-islands/ The history of the Aeolian Islands]</ref>.
 
Канец [[бронзавы век|бронзавага века]] быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у [[1350 да н.э.|1350]] — [[1200 да н.э.|1200]] гг. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/mycenae/ Mycenae]</ref> Ён знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы [[Аргаліда|Аргалідскай]] даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага [[заліў|заліва]] да поўначы. Горад быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі, узведзенымі ў тры этапы ([[1350 да н.э.|1350]] г. да н. э., [[1250 да н.э.|1250]] г. да н. э. і [[1225 да н.э.|1225]] г. да н.э.). Галоўным матэрыялам пабудовы былі вялізарныя (да 100 тон) добра апрацаваныя да формы [[куб]]а [[валун]]ы, за што пазней мур (абарончая[[Абарончая сцяна)|мур]] атрымаў назву цыклапічнага. На самай вяршыні ўзвышша месціўся [[палац]], названы першаадкрывальнікам [[Генрых Шліман|Г. Шліманам]] палацам [[Агамемнан]]а. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. У шасці шахтавых магільнях былі знойдзены [[кераміка]] і [[метал]]ічныя вырабы, у тым ліку прадметы ювелірнага мастацтва, зброя, пасудзіны і залатыя пахавальныя маскі. Акрамя таго вядомы штучныя [[купал]]ьныя магільні для высакародных асоб.
 
Другім значным горадам Аргаліды быў [[Тырынф]], які дасягнуў узвышэння ў [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] — [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] стст. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/tiryns/ Tiryns]</ref> Яго ўмацаваны [[акропаль]] добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца выдатным абразчыкам архітэктуры Мікенскай цывілізацыі: