Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
[[File:Lady Cretan costume 1400 BC Staatliche Antikensammlungen.jpg|thumb|140 px|Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.]]
{{main|Ахейцы}}
Многія важныя элементы сваёй [[культура|культуры]] ахейцы запазычылі ў [[мінойцы|мінойцаў]], у тым ліку некаторыя [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, [[каналізацыя|каналізацыю]], фасоны мужчынскай і жаночай [[вопратка|вопраткі]], аднак ўу сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай<ref>[http://www.ancient-history.ru/index.php?cnt=5&sub=8 Греция — Микенская цивилизация]</ref>. [[Дзяржава|Дзяржаўныя]] ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі [[манарх]]аў-''ванака''. [[Эпас|Эпічныя]] помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай [[арыстакратыя|арыстакратыі]]. Гэта падцвярджаецца [[археалогія|археалагічнымі]] знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная [[зброя]] і даспехі, прадметы з [[золата]] і іншых дарагіх [[метал]]аў. Помнікі [[лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]] захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.
 
Арыстакратыя фарміравала вышэйшае кола грамадскай [[Іерархія|іерархіі]]. ''Ванака'' з'яўляліся свецкімі і рэлігійнымі кіраўнікамі. Ніжэй іх стаялі ваеначальнікі ''лавагета'' і шматлікія распарадчыкі. Большасць грамадства складалі простыя свабодныя абшчыннікі. Яны працавалі ў гаспадарцы ''ванака'' або самі на сябе. Аднак нават тыя абшчыннікі, што абслугоўвалі палац, маглі займацца сваімі справамі. У помніках лінейнага пісьма таксама ўзгадваюцца палацавыя [[рабства|рабы]]. Імі звычайна былі жанчыны і дзеці.