Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Аддзел адкрыў некалькі начных прытулкаў для [[бежанцы|бежанцаў]], дзіцячы прытулак у [[Ратамка|Ратамцы]] (каля Мінска), 2 бясплатныя [[сталовыя]], [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларускую хатку»]], заснаваў 2 майстэрні. У красавіку-маі 1916 г. дзейнічалі курсы па садаводстве, гародніцтве і пчалярстве. У снежні 1916 г. хадайнічаў перад [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (хадайніцтва адхілена).
 
У студзені 1917 г. аддзел узначаліў [[Раман Скірмунт]], а намеснікам стаў У.[[Усевалад Сцяпанавіч Фальскі|Усевалад Фальскі]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расіі]] аддзел аб'явіў сябе Нацыянальным камітэтам (на чале з Раманам Скірмунтам), ад імя якога ў Мінску была распаўсюджана ўлётка да працоўных аб неабходнасці ўтаварэння ўласнай беларускай дзяржаўнасці — у той час, калі ўсходняя і цэнтральная Беларусь (з Мінскам) была пад кантролем Часовага ўрада Расіі, а заходняя — пад кантролем нямецкіх войскаў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27.</ref>. Як вынікае з тэксту ўлёткі, галоўнай перашкодай на гэтым шляху кіраўнікам камітэта бачылася амаль поўная адсутнасць нацыянальнай свядомасці беларусаў і пачуцця народа адзінай зямлі: ''«Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасці сіла. Няхай нас ніхто не раздзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўным і католікам, бо ўсе мы дзеці адной маткі — Беларусі. Гняздом нашым хай будзе мінскі Беларускі камітэт»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
У час агульнагарадской маніфестацыі 6 сакавіка 1917 г. яго прадстаўнікі выступілі з палітычнымі лозунгамі<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 28.</ref>. 25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве аддзела ў Мінску скліканы [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый (1917)]], які абраў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 29.</ref>.