Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Налібоцкая пушча займае ўсходнюю частку азёрна-ледавіковай і алювіяльнай [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманскай нізіны]]. Рэльеф хвалісты. Структура ландшафта ў асноўным раўнінная з выдма- і марэнна-ўзгорыстымі формамі і забалочанымі паніжэннямі. На поўдні масіва знаходзіцца [[возера Кромань]].
 
Лясы маюць характар пераходнай палосы ад паўднёватаежных цемнахвойных да заходнееўрапескіх шыракалістых. Пераважаюць бары. Хвойнікі перамяшаюцца з ельнікамі, бярэзнікамі і асіннікамі. Дуброў мала. Па паўднёва-заходняй частцы Налібоцкай пушчы праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджвання [[граб]]а, сустакаеццасустракаецца ён тут у асноўным у падлеску.
 
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя. Найбольш забалочаная тэрыторыя па далінах рэк [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[рака Іслач|Іслач]], [[Рака Волка, прыток Заходняй Бярэзіны|Волка]] і ў ніжнім цячэнні [[рака Уса, прыток Нёмана|Усы]], дзе на [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотных глебах]] растуць алешнікі і бярэзнікі. Сярод яловых лясоў шмат чарнічных і кіслічных. Цэнтральная і ўсходняя частка пушчы менш забалочаны, тут пашыраны хвойнікі розных тыпаў — ад верасова-імшыстых да вярховых сфагнавых. Распаўсюджаны вытворныя бародаўчатабярозавыя лясы. Дубовыя лясы належаць да яловых дуброў. Сустракаюцца ясянёвыя лясы. Сярод рэдкіх раслін: [[купальнік горны]], [[луннік ажываючы]], [[лілея кучаравая]] і інш.